Справы вызваленых палізвязняў запатрабавала гарадская пракуратура Мінска

Мінская гарадская пракуратура запатрабавала для праверкі наконт адпаведнасці дзеючаму заканадаўству справы аб спыненні крымінальнага пераследу ў дачыненні да старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі і яшчэ некаторых іншых удзельнікаў падзей 19 снежня 2010 году ў беларускай сталіцы. Пра гэта лідэр АГП паведаміў журналістам на прэс-канферэнцыі 22 верасня.

Па словах палітыка, сталічная пракуратура мае намер вывучыць падставы, на якіх крымінальная справа па абвінавачанню Анатоля Лябедзькі ды іншых актывістаў у арганізацыі масавых беспарадкаў была спынена 23 жніўня бягучага году. “Гэта з’яўляецца спробаю паказаць, што сітуацыя застаецца падвешанай, маўляў, не расслабляйцеся, усё яшчэ наперадзе. Калі ў пракуратуру прыйшлі новыя кадры, больш рашучыя, пракуратура можа быць больш рашучай і жорсткай у ацэнцы тых ці іншых падзей, - адзначыў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Апроч таго, паведаміў Лябедзька, 22 верасня яму адмівілі ў атрыманні новага пашпарту грамадзяніна Беларусі. Пра гэта палітыку паведаміў начальнік пашпартнага стала Цэнтральнага раёна Мінска Аляксандр Дзерыколенка. Як падкрэсліў Анатоль Лябедзька, усе неабходныя для атрымання новага пашпарту ён выканаў яшчэ тры тыдні таму. “У звязку з тым, што мой пашпарт згубіўся недзе ў нетрах Камітэта дзяржаўная бяспекі, я падазраю, што яго проста страцілі. Спадар Дзерыколенка мне заявіў, што ў мяне на руках два пашпарты, што не адпавядае рэчаіснасці, бо я маю толькі адзін пашпарт. Апроч таго, згодна дзеючага заканадаўства, калі ў старым пашпарце маюцца сапраўдныя замежныя візы, грамадзянін мае права пакінуць гэты пашпарт, карыстацца ім і адначасова атрымаць новы. Таму заявы спадара Дзерыколенкі з’яўляюцца поўнай лухтой, а яго дзеянні – хамскім парушэннем канстытуцыйных правоў мяне, як грамадзяніна, - рэзюміраваў Анатоль Лябедзька. 
 
Каментаваць