“Справядлівы свет” і шырокі дыялог

25 кастрычніка ў Мінску прайшло другое пасяджэнне XIV пазачарговага з'езда Партыі камуністаў Беларускай. Адным з галоўных яго рашэнняў стала змена назвы ПКБ. З гэтага дня яна — Беларуская партыя аб’яднаных левых “Справядлівы свет.

Рашэнне аб змене назвы прымалася даволі цяжка. Некаторыя дэлегаты, асабліва сталага ўзросту, казалі, што ім вельмі балюча развітвацца са словам “камуністычная. Некалькі дэлегатаў на знак пратэсту нават пакінулі з’езд. Але ў выніку большасцю галасоў (89) новая назва ПКБ была прынятая.



25 кастрычніка ў Мінску прайшло другое пасяджэнне XIV пазачарговага з'езда Партыі камуністаў Беларускай. Адным з галоўных яго рашэнняў стала змена назвы ПКБ. З гэтага дня яна — Беларуская партыя аб’яднаных левых “Справядлівы свет.

Рашэнне аб змене назвы прымалася даволі цяжка. Некаторыя дэлегаты, асабліва сталага ўзросту, казалі, што ім вельмі балюча развітвацца са словам “камуністычная. Некалькі дэлегатаў на знак пратэсту нават пакінулі з’езд. Але ў выніку большасцю галасоў (89) новая назва ПКБ была прынятая.

Партыя камуністаў Беларуская (а гэта назва захаваецца за ёй афіцыйна, пакуль Міністэрства юстыцыі не прызнае змены ў статут) фактычна захавае сваю сімволіку: чырвоны сцяг з сярпом і молатам, а таксама зоркай. Толькі замест ПКБ з’явіцца назва “Справядлівы свет.

Лідэр ПКБ Сяргей Калякін разлічвае, што ў выпадку перайменавання партыя павялічыць сваю колькасць за кошт часткі заснавальнікаў Беларускай партыі працоўных, якая, хутчэй за ўсё, не пройдзе афіцыйную рэгістрацыю. Акрамя таго, на думку палітыка, колькасць партыі можа павялічыцца за кошт моладзі, якая, паводле яго слоў, чакае перайменавання ПКБ.

“Партыя павінна працаваць. Працаваць з людзьмі, гаварыць з імі пра тыя праблемы, якія іх турбуюць. Не пра нейкія голыя абстракцыі, а пра крызіс, пра матэрыяльнае становішча людзей, пра наяўнасць альбо адсутнасць працы, пра магчымасць вучыцца і г.д. Вось з гэтым і трэба ісці да людзей. Трэба пераканаць іх у тым, што, калі яны самі не будуць абараняць свае правы, то нічога не будзе. Ніякая партыя, ні з якой назвай, правы людзей не абароніць. Яна можа іх неяк артыкуляваць, яна можа даць магчымасць арганізавацца. Аднак наша істотная задача ў тым, каб мы паднялі людзей на абарону сваіх уласных правоў — лічыць Сяргей Калякін.

На з’ездзе быў прыняты адпаведны зварот, які патрабуе ад уладаў "арганізаваць унутры краіны рэальны дыялог з удзелам прадстаўнікоў органаў улады і грамадзянскай супольнасці па ўсім спектры палітычных, эканамічных, сацыяльных і гуманітарных пытанняў, якія стаяць перад беларускім грамадствам".

Акрамя таго ПКБ ад Генеральнай пракуратуры расследаваць публічную заяву Аляксандра Лукашэнкі аб фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Такое патрабаванне ўтрымліваецца ў заяве, прынятай дэлегатамі. ПКБ таксама патрабуе адхілення ўсяго складу Цэнтральнай выбарчай камісіі і прызначэння новага.

Падставай для падобных зваротаў сталі выказванні Лукашэнкі падчас нядаўняга інтэрв'ю расійскім журналістам. Ён, у прыватнасці, заявіў: "За мяне на апошніх выбарах прагаласавала, для ведама, 93%. І я прызнаўся потым, калі мяне проста пачалі ціснуць, што мы фальсіфікавалі выбары. <…> Я аддаў каманду, каб не 93% было, а дзесьці там 80, я не памятаю, колькі. Таму што за 90 — гэта ўжо псіхалагічна не ўспрымаецца. Але гэта была праўда".

Між тым Партыя камуністаў Беларуская мае намер актыўна ўдзельнічаць у мясцовых і прэзідэнцкіх выбарах. Аб гэтым гаворыцца ў прынятай рэзалюцыі.

У рэзалюцыі пазачарговага з'езда таксама ўказана на мэтазгоднасць вылучэння ўласнага кандыдата ў прэзідэнты. Ён будзе вызначаны на рэспубліканскай канферэнцыі членаў цэнтральнага, абласных і мінскага гарадскога камітэтаў партыі.

Раённыя, гарадскія і абласныя партарганізацыі павінны да 1 снежня 2009 года ўнесці ў ЦК свае прапановы адносна кандыдатаў. Члены ПКБ таксама могуць выкарыстаць права самавылучэння.

Паводле Радыё “Свабода, і БелаПАН

Каментаваць