Старшыня БСЖ лічыць, што “чорныя спісы” неўязных журналістаў складаў БАЖ

Пра гэта Анатоль Лемяшонак заявіў у праграме “Клуб рэдактараў, якая выйшла ў эфір каналу “Беларусь 1 увечары 4 сакавіка.

Пра гэта Анатоль Лемяшонак заявіў у праграме “Клуб рэдактараў, якая выйшла ў эфір каналу “Беларусь 1 увечары 4 сакавіка.

Анатоль Лемяшонак, старшыня ГА “Беларускі саюз журналістаў, галоўны рэдактар газеты Савета Міністраў “Рэспубліка:  "Чорныя спісы складаюць нашы апазіцыянеры. Разумееце? Калі складалі спіс журналістаў, якіх зрабілі неўязнымі ў Еўропу, вы думаеце, у мяне як у старшыні БСЖ, як рэдактара ўрадавай газеты, ёсць хоць які сумнеў, што гэты спіс складаў БАЖ? Канешне, яны! Таму што нават тая ж Дунья Міятавіч наўрад ці ведае, хто такі Лемяшонак. А Жанна Літвіна ведае, ведаюць яе намеснікі…"

"Груба кажучы, яна жыве, у яе на лесвічнай пляцоўцы сусед. Ён позна музыку ўключаў, яна яго — раз у чорныя спісы… Не падумаўшы, таму што перашкаджаў "нашаму" чалавеку, якога фінансуюць…, — працягнуў думку калегі Генадзь Давыдзька, старшыня Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі і вядоўца “Клубу рэдактараў.

“Я яшчэ раз даводжу да ведама Анатоля Лемяшонка і астатніх удзельнікаў передачы “Клуб рэдактараў, што ні са мной, ні з намеснікамі старшыні БАЖ ніхто не ўзгадняў спісаў перад увядзеннем візавых санкцый год таму, — пракаментавала гэтыя выказванні прэс-службе БАЖ Жанна Літвіна. — Хаця, чаму было прынята такое рашэнне, я магу зразумець — гэта быў адказ на грубую прапаганду і “ідэалагічнае забеспячэнне рэпрэсій у дачыненні да апанентаў улады пасля прэзідэнцкіх выбараў.

“Дзіўна чуць такія неабгрунтаваныя абвінавачанні з вуснаў старшыні Беларускага саюзу журналістаў, з якім БАЖ з мінулага года рэалізуе сумесную праграму датычна журналісцкай этыкі пад патранажам шведскага інстытут павышэння кваліфікацыі журналістаў FOJO. Нам падавалася, што менавіта такія ініцыятывы дапамогуць нашым калегам кіравацца найперш фактамі, а не вымысламі.

“Удзельнікі гэтай тэлепраграмы высвятлялі, хто складае “чорныя спісы дзяржаўных чыноўнікаў. А я б параіла ім у наступны раз пашукаць адказу на пытанне — у якой яшчэ краіне дзяржаўнае тэлебачанне — “рупар дзяржаўнай палітыкі — можа дазволіць сабе такі цыкл абражальных “ідэалагічных блокбастэраў супраць замежных амбасадаў. Якога яшчэ стаўлення вартыя іх стваральнікі?..

Сёння для мяне ўсё больш зразумелымі робяцца матывы з’яўлення хамскага фільма “БАЖ на БАЖ — яго можна ўспрымаць як помсту за вымыслены ўдзел БАЖ у складанні “чорных спісаў..., — зазначыла Жанна Літвіна.

Нагадаем, што спіс неўязных у краіны Еўразвязу грамадзян Беларусі быў зацверджаны Саветам міністраў ЕС 31 студзеня 2011 года. У пераліку фігуравалі прозвішчы шэрагу журналістаў дзяржаўных СМІ і кіраўнікоў Мінінфармацыі. Тады прэс-служба ГА “БАЖ апытвала кіраўнікоў ГА “БАЖ і сваіх калег адносна стаўлення да гэткіх захадаў, і іх меркаванні па гэтым пытанні падзяліліся.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Каментаваць