Старшыню Гомельскага райвыканкама ўжо тыдзень не могуць знайсці

Пры гэтым, да сённяшняга дня яго імя яшчэ фігуравала на гэтай пасадзе на сайце ўстановы, аднак сёння знікла.


«Моцным навінам» стала вядома, што старшыня Гомельскага райвыканкама Аляксандр Сітніца ўжо з мінулага тыдня не з'яўляецца на працоўным месцы па невядомых прычынах і яго не могуць знайсці. Адзін з рэгіянальных топ-чыноўнікаў папросту знік.

Мяркуючы па ўсім, у самым выканаўчым камітэце зараз пануе няпэўнасць. Усе спробы атрымаць афіцыйны каментар апынуліся беспаспяховымі: тэлефоны старшыні, прыёмнай і ўсіх намеснікаў маўчыць. Па інфармацыі "Моцных навінаў", Аляксандр Сітніца, хутчэй за ўсё, не толькі не з'яўляецца на працы. Падобна на тое, што яго няма ў горадзе.

Куды ж знік адзін з рэгіянальных топ-чыноўнікаў?

«Моцныя навіны» даведаліся, што ў пачатку мінулага тыдня ў дачыненні да старшыні Гомельскага райвыканкама сілавыя структуры пачалі праверку на прадмет магчымай карупцыйнай дзейнасці. Ніякіх крымінальных спраў пакуль заведзена не было — гаворка ідзе толькі аб праверцы. Аднак практычна адразу пасля яе пачатку Аляксандр Сітніца і перастаў з'яўляцца на працы і выходзіць на сувязь.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Григорьевич
  • 2018-04-15 19:35:46
Прэзидзент ему прыказывает - явицца на Кавёр !! Он што - не уважает Прэзидзента ?!!.. Наверна - не уважает ?! Значит будет так ... У Ситница жена занимает какую то Должность -- ПРОВЕРИТЬ и найти все недоработки у её работе и все нарушения мне на стол !! Второе .. у него Дочь учится в БИСИ . Уточнить и выявить каждое опоздание и мне на стол !.. У него мама проживает в 2 комнатной квартире !.. Выявить - откуда эта квартира взялась и к ним попала ,,?! Сведения - мне на стол !.. Если ШУневич будешь чесаться больше суток -- Рапорт о Добровольном Уходе из Органов мне на стол !!!

Каментаваць