Стэфановіч атрымаў ліст з Адміністрацыі прэзідэнта

Намеснік старшыні зачыненага ўладамі Праваабарончага цэнтра “Вясна Валянцін Стэфановіч атрымаў з Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адказ на свой зварот з просьбай увесці ў краіне мараторый на смяротнае пакаранне. Гэты зварот быў накіраваны ўладам Беларусі разам з 165 тысячамі подпісаў грамадзян ды іншымі петыцыямі з трыццаці краін свету 9 снежня 2011 года, напярэдадні Дня правоў чалавека.

Намеснік старшыні зачыненага ўладамі Праваабарончага цэнтра “Вясна Валянцін Стэфановіч атрымаў з Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адказ на свой зварот з просьбай увесці ў краіне мараторый на смяротнае пакаранне. Гэты зварот быў накіраваны ўладам Беларусі разам з 165 тысячамі подпісаў грамадзян ды іншымі петыцыямі з трыццаці краін свету 9 снежня 2011 года, напярэдадні Дня правоў чалавека.

У адказе, дасланым з Адміністрацыі прэзідэнта, адзначаецца, што “Рэспубліка Беларусь паслядоўна ідзе па шляху абмежавання выкарыстання смяротнага пакарання. “Разглядаючы смяротнае пакаранне як з’яву выключную, беларускі заканадаўца пашырыў абмежаванне выкарыстання смяротнага пакарання. На гэтае пакаранне не могуць быць асуджаны асобы, якія не дасягнулі 18 гадоў, і жанчыны (раней па артыкулу 23 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь смяротнае пакаранне не прымянялася толькі да цяжарных жанчын у момант здзяйснення злачынства або вынясення прысуду), а таксама для мужчын, дасягнуўшых 65-гадовага ўзросту да дня вынясення прысуду (уведзены змяненні ў Крымінальны кодэкс з 1 снежня 2001 года), — гаворыцца ў лісце, падпісаным загадчыкам аддзелу па пытаннях грамадзянства і памілавання Кісялёвым А. І.

“Рух на шляху выключэння смяротнага пакарання з ліку крымінальных пакаранняў не можа быць аднолькавым у розных дзяржавах свету. Немагчыма аднамаментна змяніць унутрынацыянальныя, гістарычна сфарміраваныя погляды ў гэтым пытанні,— лічаць у Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

Як адзначыў у каментары “Новаму часу Валянцін Стэфановіч, нічога новага ў гэтым адказе няма.

“Яны пішуць, што Беларусь ідзе па шляху абмежавання выкарыстання смяротнага пакарання, а вось пра тое, што ёсць нейкая ідэя, мэта ўвядзення мараторыя ці адмены смяротнага пакарання, там аніводнага слова. Таксама яны пішуць, што ўсё змяніць у адну хвіліну немагчыма, маўляў, ёсць нейкія гістарычна сфарміраваныя погляды на пытанне выкарыстання смяротнага пакарання. Але ж ужо часу прайшло багата з моманту атрымання Беларуссю незалежнасць ў 1991 годзе! У любым выпадку, калісьці гэта трэба будзе рабіць. Тым больш, калі разглядаць перспектыву ўступлення Беларусі ў Савет Еўропы, то гэта ўвогуле неабходная працэдура, інакш ніякая гаворка пра сяброўства Беларусі ў Савеце Еўропы не можа нават весціся. Кепска, што ўрад у прынцыпе не дае магчымасці ўсебаковага абмеркавання гэтае праблемы, а прадстаўляе толькі адзін погляд на гэтае пытанне. Асабліва пасля тэракту ў мінскім метро, — адзначыў праваабаронца.

Што да лёсу прыгавораных да расстрэлу абвінавачаных у здзяйсненні выбуху на станцыі метро “Кастрычніцкая Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, то, па словах Валянціна Стэфановіча, сёння вельмі цяжка нешта прагназаваць, што іх напаткае.

“Лёс гэтых маладых людзей зараз цалкам залежыць ад кіраўніка краіны. Якое рашэнне ён прыме, сказаць складана, хаця за апошні год у грамадстве было шмат дыскусій на гэтую тэму, сваё меркаванне выказвалі і царкоўныя лідары, так што паглядзім. Але ўсё гэта непрадказальна, — падсумаваў намеснік старшыні “Вясны.
 

Каментаваць