Страх сыходзіць

6 ліпеня прайшла чарговая “Маўклівая рэвалюцыя. Гэтым разам людзі выходзілі на вуліцы сваіх гарадоў не толькі да цэнтральных плошчаў, але і да буйных грамадска-культурных аб’ектаў.

Мірная акцыя зноў скончылася масавымі брутальнымі затрыманнямі. Дарэчы, цяпер асаблівую пільнасць людзі ў цывільным праявілі да журналістаў — па ўсёй краіне былі затрыманыя ажно 25 работнікаў пяра, мікрафона і камеры.

У Мінску здарыўся жахлівы ў сваёй абсурднасці выпадак. Ля Нацыянальнай бібліятэкі пажылога чалавека гіцлі ў цывільным давялі да хваравітага прыступы, але не толькі не выклікалі хуткую, але і зрабілі выгляд, што яны былі не пры чым. «Я не тупаў, не крычаў, не міргаў, я проста сядзеў», — расказаў Уладзімір Марозаў БелаПАН. Тым не менш, да пенсіянера і яго знаёмых такога ж узросту падышлі двое ў цывільным і папрасілі сысці. У сваю чаргу, Уладзімір Марозаў папрасіў іх прадставіцца. «На гэтым размова скончылася і паступіла каманда хапаць і цягнуць мяне ў аўтобус, — сказаў пенсіянер.

Уладзімір спрабаваў папярэдзіць тых, хто нападаў, што ён інвалід і ў яго хворае сэрца. Але мужчыны працягвалі цягнуць пенсіянера ў аўтобус. “Гэта былі сапраўдныя бандыты, — не вытрымаў Уладзімір Марозаў. Паводле яго словаў, у нейкі момант ён страціў прытомнасць, але бандыты ў пагонах не дазволілі навакольным нават выклікаць хуткую дапамогу. Калі ён ачуняў, побач былі мінакі, якія дапамаглі яму дайсці да прыпынку і пасадзілі ў таксі. “Але я ж не тэрарыст, я не забойца, я пенсіянер, — сказаў Марозаў. — За што вось так мяне? Хачу спытаць таго байца, які мяне душыў: сынок, за што ты мяне душыў?
 
Каментаваць