Страху няма

3 сакавіка на мінскай сядзібе Руху «За Свабоду» адбылася прэзентацыя кампаніі салідарнасці «Страху няма».

Мэта кампаніі «Страху няма» — разбурэнне атмасферы страху ў грамадстве, стварэнне настрою салідарнасці і адзінства.

Яна будзе праводзіцца сіламі ініцыятывы «Беларускі выбар» (Рух «За Свабоду», Партыя БНФ, Саюз «За мадэрнізацыю», Беларуская партыя «Зялёныя» і аргкамітэт па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу).

Прысутным журналістам і праваабаронцам прадэманстравалі відэаролік з Плошчы (у арыгінальнай якасці!), які цудам захаваўся пасля адбыцця арышту яго аўтара ў следчым ізалятары і атрымаў на YouTube больш за 25 тысяч праглядаў.

Таксама дэманстравалася слайдшоў з фотаздымкаў акцыі пратэсту 19 снежня з архіву Руху «За Свабоду», якія яшчэ не публікаваліся.

Падчас імпрэзы сярод іншага прэзентавалі значкі салідарнасці «Я быў на Плошчы», якія раздаваліся ўдзельнікам.

Паводле інфармацыі Руху «За Свабоду»

Каментаваць