Страта для ўсёй Беларусі

Увечары 1 чэрвеня не стала Аляксандра Патупы. Ён ніколі не скардзіўся на хваробы, і таму смерць яго была раптоўнай і нечаканай.

Ён быў неўгамонны чалавек, са складаным характарам, з прынцыповым поглядам на ўсё, што адбываецца ў краіне.

«Гэта вялікая страта не толькі для сваякоў, для прадпрымальнікаў, але і для ўсёй Беларусі», — пад гэтымі словамі старшыні Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў Уладзіміра Карагіна можа падпісацца кожны, хто хоць аднойчы сустракаўся з Аляксандрам Патупам.

Аўтар навуковых, навукова-папулярных і навукова-мастацкіх твораў, мноства артыкулаў, апублікаваных у перыядычным друку, сябар Міжнароднага ПЭН-клуба і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Доктар філасофіі, прафесар, сапраўдны член Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій, Міжнароднай акадэміі лідэраў бізнесу і адміністрацыі, Нью-Йоркскай акадэміі навук, Міжнароднага інстытута сацыялогіі, Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі, Нацыянальнага геаграфічнага таварыства ЗША.

Аляксандру Сяргеевічу было толькі 64 гады. У яго было яшчэ столькі планаў і праектаў, яшчэ так шмат ён збіраўся зрабіць для краіны…

Рэдакцыя газеты «Новы час» выказвае шчырае спачуванне ўсім родным і сваякам Аляксандра Сяргеевіча Патупы і смуткуе разам з усёй Беларуссю.

Каментаваць