Страта: Вольга Дашкевіч

Уночы на 26-е красавіка нечакана памерла маці моладзёвага лідэра Змітра Дашкевіча Вольга Дашкевіч.

Жанчыне было ўсяго 54 гады. Апошнім часам з-за перажыванняў за сына Вольга Дашкевіч блага пачувалася, нават не змагла прыехаць на суд над Змітром. Увечары 25 красавіка жанчыне зноў стала блага, і яна пайшла спаць раней. Уночы ў яе спынілася сэрца…

У сераду бацька Змітра Дашкевіча падасць просьбу ў суд Маскоўскага раёна аб вызваленні сына на цырымонію пахавання маці.

Заканадаўства прадугледжвае часовае вызваленне вязняў пры наяўнасці гэтакіх сумных нагодаў.

Пахаванне адбудзецца ў Старых Дарогах, дзе вырас Зміцер Дашкевіч і  дзе 7 красавіка яшчэ разам былыя журналісты Вольга і Вячаслаў Дашкевічы адзначылі 32-ю гадавіну вяселля.

Паплечнікі Змітра Дашкевіча перадалі пажаданне Вячаслава Дашкевіча правесці выключна сямейную цырымонію пахавання, без прысутнасці прэсы.

Светлая памяць Вользе Дашкевіч. Няхай зямля будзе ёй пухам!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць