Студэнты ЕГУ сустрэнуцца з міністрам Вялікабрытаніі па справах Еўропы

7 снежня міністр Вялікабрытаніі па справах Еўропы Дэвід Лідзінгтан упершыню сустрэнецца са студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ). Сустрэча адбудзецца ў Доме правоў чалавека (вул. Латака, 3, Вільнюс) у 11:30.

Падчас сустрэчы студэнты распавядуць пра вучобу ў ЕГУ, падзеляцца сваімі дасягненнямі і надзеямі. Урад Вялікабрытаніі нядаўна аднавіў падтрымку ЕГУ, ахвяраваўшы звыш 100000 еўра.

                                                                                                          Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт  

 ЕГУ дае ўнікальную магчымасць студэнтам з Беларусі вывучаць паліталогію і еўрапейскія даследаванні, медыя і камунікацыю, міжнароднае і еўрапейскае права, у тым ліку права правоў чалавека ды іншыя дысцыпліны ў свабодным і дэмакратычным асяроддзі. Сумесна з
Домам правоў чалавека і Bеlarus Watch, ЕГУ праводзіць праект "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка".

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — прыватны, некамерцыйны ўніверсітэт, заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. Пасля закрыцця ў Беларусі ў 2004 годзе ЕГУ працягнуў сваю працу ў Вільнюсе. У наш час у ім вучыцца каля 2000 студэнтаў, пераважна з Беларусі. ЕГУ прапануе магчымасці навучання на бакалаўрскіх, магістарскіх і доктарскіх праграмах, спрыяе навуковай дзейнасці ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатара па камунікацыі Маргарыты Ніколаевайтэ па тэл. +370 5 263 9650  ці электроннай пошце margarita.nikolajevaite@ehu.lt

Каментаваць