Сучасны стан беларускага краязнаўства і валанцёрскі рух

Старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў запрашае жадаючых да ўдзелу ў рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Сучасны стан беларускага краязнаўства і валанцёрскі рух, якая запланаваная на 16 красавіка 2012 году ў Мінску.

Трусаў паведаміў карэспандэнту “Новага часу, што арганізатарамі канферэнцыі выступаюць ТБМ, Міністэрства культуры і Нацыянальны гістарычны музей.

Сярод праблем, якія будуць абмяркоўвацца на канферэнцыі, старшыня грамадскага аб’яднання назваў наступныя:

1. Тапаніміка, як складовая частка краязнаўства.
2. Ахова і выкарыстанне помнікаў гістарычнай спадчыны: вопыт і
перспектывы развіцця.
3. Валанцёрскі рух на адбудове помнікаў архітэктуры.
4. Фарміраванне турыстычнага іміджу краіны праз папулярызацыю
краязнаўства.
5. Лінгвістыка, як аспект краязнаўства.

Для удзелу ў канферэнцыі неабходна да 16 сакавіка выслаць на паштовы адрас аргкамітэту канферэнцыі (220034, Мінск, вуліца Румянцава, 13, сядзіба ТБМ), альбо на электронны адрас (siadziba@gmail.com) заяўку з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы і пасады, вучонай ступені і вучонага звання, тэмы даклада, тэлефона, паштовага і электроннага адрасоў, а таксама тэкст паведамлення ў электронным і друкаваным варыянтах, сказаў Трусаў.

Паводле яго слоў, плануецца выданне зборніка публікацый канферэнцыі.
 
Каментаваць