Судовае рашэнне было гатовае да пачатку паседжання (фотафакт)

Блогер Андрэй Павук выклаў цікавы фотаздымак з суда, у якім патрабаваў дазволіць яму прысутнічаць на планёрках Акцябрскага райвыканкама, а таксама на раённых сесіях дэпутатаў. 
"15 хвілінны перапынак у судзе. Памочнік пракурора забыўся шпаргалку з прынятым рашэннем. Яшчэ не выслухоўвалі тлумачэнні і довады" — напісаў Павук на сваёй старонцы ў фэйсбуку. 


У перапынку паседжання Андрэй Павук знайшоў аркуш з судовым выракам па сваёй справе, які згубіў  памочнік пракурора Шыбут.

Нагадаем, сябра БАЖ блогер Андрэй Павук дамагаўся права прысутнічаць на планёрках Акцябрскага   райвыканкама. Райвыканкам яму адмовіў і Павук вырашыў звярнуцца ў суд. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • НЧ
  • 2018-08-14 19:41:12
Выбачаемся, пафіксілі :)

Каментаваць