Суд у Віцебску адмяніў штраф рэпарцёру «Белсату»

За 2017 год журналісты «Белсату» за працу без акрэдытацыі заплацілі дзяржаве не менш за $ 14 000 штрафаў
Зміцер Лупач

Зміцер Лупач

6 сакавіка 2018 года суддзя Шаркаўшчынскага суду Аксана Кабола прысудзіла глыбоцкаму журналісту Змітру Лупачу, які супрацоўнічае з «Белсатам», штраф у 588 рублёў за рэпартаж пра самыя нізкія заробкі ў Шаркаўшчынскім раёне, які выйшаў у эфіры каналу на пачатку студзеня.

Сёння суддзя Віцебскага абласнога суду Святлана Іванова сёння адмяніла пастанову Шаркаўшчынскага суду. Падставай стала тое, што пасля здымак матэрыялу прайшло больш за два месяцы.

Шаркаўшчынскі штраф стаў для Змітра Лупача другім за гэты год. Першы журналісту прысудзіў суд Пастаўскага раёну за матэрыял аб дэфіцыце ўгнаенняў у Пастаўскім раёне. Тады Лупачу давялося заплаціць Br 612,5. Летась журналіста штрафавалі чатыры разы.

Агулам за 2017 год журналісты «Белсату» за працу без акрэдытацыі заплацілі дзяржаве не менш за $ 14 000 штрафаў.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, 94 % штрафаў паводле адміністратыўных справаў за нібыта незаконны выраб прадукцыі медыяў летась прыпалі на журналістаў «Белсату».

belsat.eu


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-04-25 18:09:39
"Часам і такое здараецца!" Ага. Ішоў. упаў, прачнуўся - гіпс. Быццам не беларускае СМІ інфу падае, а б-ч-б крыніца ў Польшчы. А прысуд суду нельга было прыкласці, НЧ? Відаць знос моска маладога пакалення патрэбны больш, за інфу. "Сёння суддзя... адмяніла пастанову... суду. Падставай стала тое, што пасля здымак матэрыялу прайшло больш за два месяцы." А меньш за два месяцы можна не адмяняць пастанову? Наступнае тое, што бачу тольки я, а не твае б-ч-б чытачы НЧ. Уся змагня вось такіх б-ч-б журналістаў, якія супрацоўнічаюць за замежныя тугрыкі, ніякага дачынення да журналістыкі не мае. Да здрадніцтва мае, а да інфармавання народу не.

Каментаваць