Суд падтрымаў бяздомка Васіля Хадзькова, дом якога калісьці стаяў на месцы метро "Грушаўка"

9 ліпеня калегія па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суду ў складзе Іна Яблакава (старшыня), Кацярына Якутовіч і Наталля Пыкіна падтрымалі мінскага старажыла — бяздомка Васіля Хадзькова.



Васіль Хадзькоў не губляе надзеі


Калегія суддзяў адмяніла, як незаконную і неабгрунтаваную, пастанову суду Маскоўскага раёна сталіцы ад 2 сакавіка 2015 года аб прызнанні за Васілём Хадзьковым права ўласнасці на аднапакаёвую кватэру з падменнага жылога фонду і перадала справу на новы разгляд у суд першай інстанцыі ў іншым складзе.         

З 2007 года жыхар сталіцы змагаецца за прадстаўленне яму кватэры замест знесенага дому па праспекту Дзяржынскага,26 на месцы, пра якое зараз нагадвае толькі старая груша, што засталася ад былога саду на прыватнай сядзібе Васіля Хадзькова. Зараз на пляцы гэтай сядзібы знаходзіцца станцыя метро “Грушаўка”. Нягледзячы на пратэст Генеральнай пракуратуры, якую на той час узначальваў Рыгор Васілевіч, а таксама на станоўчыя судовыя пастановы, адміністрацыя Маскоўскага раёну сталіцы і Мінгарвыканкам адмаўляюцца прадстаўляць  мужчыне новае жылое памяшканне. Вось чаму пенсіянер Васіль Хадзькоў дзявяты год з’яўляецца бяздомкам. 

У каментары НЧ Васіль Хадзькоў падкрэсліў, што на адстойваннее сваіх грамадзянскіх правоў і на зацяжную барацьбу з чынавенствам супраць экспрапрыяцыі свайго  прыватнага жылля яго натхняе подзвіг дзеда-артылерыста, беларуса, ураджэнца вёскі Агародня-Гомельская Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Барыса Хадзькова. Напрыканцы Другой сусветнай вайны пад час баёў ва Усходняй Прусіі дзед Барыс за адзін дзень адбіў сем танкавых атак нацыстаў, застаўся жывым і вярнуўся дахаты.   

Сталічны старажыл запрасіў неабыякавых да ягонага лёсу журналістаў і праваабаронцаў у суд Фрунзенскага раёна Мінска, дзе 14 ліпеня а 14.30 будзе разглядацца грамадзянская справа па заяве Васіля Хадзькова аб прадастаўленні яму новай аднапакаёвай кватэры замест знесенага прыватнага жылля.

Пра тое, як Хадзькоў змагаўся за свае правы можна пачытаць тут, а таксама тут.

Абмеркаванне:

  • Коваленко
  • 2015-07-10 13:25:49
Нет слов, что бы выразить возмущение действиям чиновников власти. У пенсионера отняли собственное жильё и выбросили на улицу. Позор государству и власти! Гарант Конституции Республики Беларусь, где
ВЫ и куда смотрите!?

Каментаваць