Суд пратэст адхіліў

Мінскі абласны суд адхіліў пратэст пракуратуры на апраўдальны прыгавор Івану Міхайлаву, які абвінавачваўся ва ўхіленні ад службы ў арміі.

Адпаведнае рашэнне Мінскі абласны суд прыняў 15 чэрвеня, паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Такім чынам, рашэнне Мінскага раённага суда, які прызнаў Міхайлава невінаватым ва ўхіленні ад воінскай службы, набыло моц.

Стэфановіч нагадаў, што раней Міхайлаў быў прызнаны вінаватым па гэтым абвінавачванні і адбыў практычна ўвесь тэрмін арышту на працягу трох месяцаў. «Цяпер Міхайлаў павінен атрымаць пастанаўленне Мінскага абласнога суда і можа падаваць іск аб кампенсацыі яму маральнага ўрону за незаконнае пазбаўленне волі», — сказаў праваабаронца.

21-гадовы вернік абшчыны «Новы запавет» Міхайлаў адмовіўся ад праходжання тэрміновай воінскай службы, на якую быў прызваны ў снежні 2008 года. Ён заявіў прызыўной камісіі Мінскага раёна, што служба ў арміі супярэчыць яго рэлігійным перакананням, і запрасіў альтэрнатыўную службу ў адпаведнасці з артыкулам 57 Канстытуцыі. У гэтым яму было адмоўлена з-за адсутнасці ў Беларусі альтэрнатыўнай грамадзянскай службы. Міхайлаву таксама было адмоўлена ў службе ў рэзерве.

15 снежня 2009 года малады чалавек быў арыштаваны ў Салігорску і змешчаны ў следчы ізалятар, а 1 лютага Мінскі раённы суд прызнаў яго вінаватым ва ўчыненні крымінальнага злачынства за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу і прыгаварыў да трох месяцаў арышту. Для адбывання пакарання Міхайлаў быў адпраўлены ў турму № 8 у Жодзіна. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Міхайлава вязнем сумлення.

БелаПАН

Каментаваць