Суд прызначаны

Праз два тыдні, 15 верасня, у Вярхоўным судзе Беларусі пачнецца разгляд справы аб выбуху на станцыі мінскага метрапалітэна “Кастрычніцкая ў красавіку гэтага года. Судовы працэс будзе адкрыты.

Праз два тыдні, 15 верасня, у Вярхоўным судзе Беларусі пачнецца разгляд справы аб выбуху на станцыі мінскага метрапалітэна “Кастрычніцкая ў красавіку гэтага года. Судовы працэс будзе адкрыты.

Справа складаецца з 550 тамоў. Абвінавачваюцца двое грамадзян Беларусі. Дзмітрыю Канавалаву інкрымінуецца здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных часткамі 1, 2, 3 артыкула 289 (тэрарызм), часткамі 2, 3 артыкула 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), часткамі 2, 3 артыкула 339 (хуліганства), часткай 2 артыкула 218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці), часткай 1 артыкула 14 (замах на злачынства) КК Беларусі.

Улад Кавалёў абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных часткай 6 артыкула 16 (дапамога ў злачынстве), часткай 3 артыкула 289 (тэрарызм), часткай 3 артыкула 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), часткамі 2, 3 артыкула 339 (хуліганства), часткай 2 артыкула 218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці), часткай 2 артыкула 405 (укрывальніцтва злачынстваў), часткамі 1, 2 артыкула 406 (неданясенне аб злачынстве).

Крымінальная справа аб тэрарыстычным акце ў мінскім метро была накіраваная ў Вярхоўны суд Беларусі 4 жніўня.

11 красавіка на станцыі мінскага метро «Кастрычніцкая» ў Мінску прагрымеў выбух, у выніку якога загінулі 15 чалавек, каля 200 пацярпелі.

Каментаваць