Суд прымушае пенсіянерку прыбіраць за чужым мужчынам у камунальнай кватэры

19 траўня суддзя Мінскага гарадскога суду Яўген Хаткевіч адмовіўся задаволіць касацыйную скаргу 75-гадовай мінчанкі, былога інжынера, а зараз пенсіянеркі, інваліда II групы Камеліі Чарняўскай.



Як паведаміла карэспандэнту НЧ Камелія Чарняўская, ужо дзясяты год яна пражывае ў двухпакаёвай камунальнай кватэры з Андрэем Архангельскім, 1958 года нараджэння. Кожны мае па пакою, але кухня, вітальня, прыбіральня і ванная знаходзяцца ў сумесным карыстанні жыльцоў кватэры.
 
 
“З моманту засялення ў 2005 годзе спадар Архангельскі адмовіўся прыбіраць усе месцы агульнага карыстання ў кватэры. Цягам сямі гадоў я сама прыбірала ўсе гэтыя памяшканні ў надзеі, што змагу прывучыць дарослага мужчыну да элементарных правілаў пражывання і ён пачне па чарзе са мною падтрымліваць належны санітарны стан кватэры. Аднак, на жаль, гэтага не адбылося. І зараз я не карыстаюся кухняй і прыбіральняй, аднак працягваю даглядаць ванную і вітальню. У адрозненне ад мяне спадар Архангельскі нідзе не працуе, увесь час знаходзіцца ў сваім пакоі, яго наведваюць сабутыльнікі, якія па прыкладу гаспадара ніколі не карыстаюцца хатнім абуткам. Апроч таго, мужчына ледзьве не спаліў кватэру, бо не раз пакідаў запаленую газавую пліту без нагляду. У выніку два гады таму кватэру адключылі ад цэнтралізаванага газавага забеспячэння. За такія адносіны да жылля спадар Архангельскі неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Але ўсе гэтыя шматлікія пакаранні не змянілі паводзінаў мужчыны”, — сказала Камелія Чарняўская.
 
 
Яна неаднаразова звярталася па дапамогу у розныя дзяржаўныя ўстановы, у тым ліку да кіраўніцтва камунальнага ўнітарнага прадпрыемства ЖЭУ-52 ЖРЭА Першамайскага раёна сталіцы і Першамайскага РУУС, аднак безвынікова. А пасля чарговага звароту ў ЖЭУ-52 юрысконсульт гэтага прадпрыемства Іна Невядомская склала на Камелію Чарняўскую пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Згодна гэтаму пратаколу суддзя суду Першамайскага раёну Анастасія Папко аштрафавала пенсіянерку і інваліда II групы на 360 тысяч рублёў за тое, што 75-гадовая жанчына ўтрымлівае месцы агульнага карыстання ў кватэры ў незадавальняючым санітарным стане. А згодна пастанове суддзі Мінгарсуду Яўгена Хаткевіча пастанова суду першай інстанцыі 19 траўня ўступіла ў законную сілу. Камелія Чарняўская лічыць, што такімі дзеяннымі мясцовыя ўлады і суд хочуць заставіць яе прыбіраць за чужым мужчынам. “Аднак я не яго хатняя работніца”, — сказала жанчына.
 
 
У каментары юрыстка Тамара Сяргей адзначыла, што згодна арт.58 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь “ніхто не можа быць прымушаны да выканання абавязкаў, якія не прадугледжаны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і яе законамі”. “Вось чаму спадарыня Камелія не абавязана прыбіраць за Андрэем Архангельскім. У гэтай сітуацыі мясцовая ўлада павінна пачаць працэдуру адчужэння маёмасці мужчыны і перасялення яго ў іншае жыллё, якое можа знаходзіцца і па-за межамі Мінска”, — лічыць юрыстка.
 
 
Паводле яе словаў, суддзі Анастасія Папко і Яўген Хаткевіч прынялі рашэнні паводле Правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, зацверджаных ўрадавай пастановай ад 29 траўня 2013 года, не ўнікаючы ў сітуацыю і насуперак Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Такім чынам, пастановы суддзяў з’яўляюцца незаконнымі, падкрэсліла Тамара Сяргей.

Абмеркаванне:

  • Tatsiana
  • 2015-05-20 14:31:01
Ну и ну! Только руками развести от недоумения!
  • Коваленко
  • 2015-05-20 23:32:17
Я не удивлюсь, если Камелию Чернявскую оштрафуют за то, что она не готовит еду и не спит с совершенно чужим человеком. Ведь для наших судов не обязательно вникать в ситуацию, а тем более
руководствоваться Конституцией. Вся судебная система развалена полностью. Я считаю, что данное решение не только не законное, но и аморальное. Это издевательство над пожилым человеком.
  • Санкевич
  • 2015-05-20 23:48:39
Это ещё раз доказывает что Беларуская система прогнила полностью! У меня просто нет слов!

Каментаваць