Суд расцаніў малітву як дробнае хуліганства

16 лістапада 2011 года а 19.00 на Кастрычніцкай плошчы г. Менска затрымалі каля дзесяці чалавек, якія прыйшлі памаліцца за палітвязняў. Сярод затрыманых былі намеснік старшыні Руха Салідарнасці “Разам Аляксандр Макаеў, сакратар секцыі “Мемарыял Ганна Шапуцька,  грамадскія актывісты Таццяна Кім, Аўгіння Багінская, Алена Таўстая, Наталля Баярын, Аляксандр Кальянаў.



16 лістапада 2011 года а 19.00 на Кастрычніцкай плошчы г. Менска затрымалі каля дзесяці чалавек, якія прыйшлі памаліцца за палітвязняў. Сярод затрыманых былі намеснік старшыні Руха Салідарнасці “Разам Аляксандр Макаеў, сакратар секцыі “Мемарыял Ганна Шапуцька,  грамадскія актывісты Таццяна Кім, Аўгіння Багінская, Алена Таўстая, Наталля Баярын, Аляксандр Кальянаў.

Затрыманых спачатку адвезлі ў Цэнтральны РАУС, дзе пратрымалі тры гадзіны ля сцяны. Пасля 5 чалавек адпусцілі без складання пратаколаў. Аляксандра Макаева і Аляксандра Кальянава павезлі на Акрэсціна. 17 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёну Менска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ўдзельнікаў малітвы.  Аляксандру Макаеву прысудзілі 5 сутак па артыкуле 17. 1 (дробнае хуліганства), Аляксандра Кальянава пакаралі штрафам у 5 базавых велічынь па адпаведным артыкуле.

Ганна Шапуцька, якая прыйшла на суд падтрымаць актывістаў, распавяла пра малітоўную акцыю і пра абставіны затрымання: “Кожны вечар а 19.00 вернікі розных канфесій збіраюцца ля Чырвонага Касцёла на пл. Незалежнасці, каб маліцца за палітвязняў Беларусі. Гэта акцыя распачалася ўжо шмат месяцаў таму. Але пасля таго, як нядаўна на Кастрычніцкай плошчы гвалтоўна схапілі і судзілі сябраў “Еўрапейскай Беларусі, мы ў знак салідарнасці з імі таксама вырашылі збірацца на цэнтральнай плошчы Менска, каб затым крочыць з малітваю шляхам беларускага народа ў дзень выбараў – па прашпекце да Чырвонага Касцёла. Звычайна нас вітамі мінакі, падтрымлівалі на словах, нехта далучаўся.

-- Але гэтым разам вам не ўдалося правесці малітву?


-- Малітву мы ўсё ж прачыталі ў мікрааўтобусе, у якім нас вывозілі з Кастрычніцкай плошчы. Затым малітва працягнулася і ў РАУСе. Сабрацца ўсе мы не паспелі. Да нас падыйшлі сумнавядомы намеснік старшыні міліцыі г. Менска Яўсееў разам са старшынёй цэнтральнага РАУСа Радзевічам, за якімі ішлі людзі ў цывільным і ехаў мікрааўтобус, і далі нам дзве секунды разыйсціся. Яўсееў адлічыў дзве секунды і нас пачалі грузіць.

Вернікаў пратрымалі ў Цэнтральным РАУСе 3 гадзіны, затым 5 чалавек адпусцілі. Усім затрыманым загадалі пакінуць рэчы ў асобным пакоі і абшукалі. “Калі нас выпускалі, - кажа сп. Ганна, - то мы пабачылі, што ў некалькіх чалавек скрадзены асабістыя рэчы. У мяне не стала футбольнага шаліка, у Аўгінні Багінскай – вялізнага звязанага бел-чырвона-белага шаліка. Пасля высветлілася, што і ў А. Макаева скралі фігурку Маці Марыі, з якой ён прыходзіў на малітву. Гэта не першы выпадак, калі міліцыянты скрадаюць асабістыя рэчы падчас затрымання. Таму мы, як пацярпелыя, склалі заяву на імя старшыні Цэнтральнага РАУСа аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць міліцыянтаў, якія займаюцца крадзяжом.

-- Якое ўражанне ад суда і прысудаў?


-- Адбываецца звычайнае злачынства ў дачыненні да беларусаў. Напрыклад, абвінавачанні да Аляксандра Макаева, які нібыта мацюкаўся ў грамадскім месцы – гэта звычайная іх канвеерная махінацыя. Улады баяцца абвінавачваць людзей за малітву, таму трэба прыдумаць нешта такое, да чаго грамадства ўжо прызвычаілася.  Вось яму і прысудзілі дробнае хуліганства. Тое ж самае і з Кальянавым, які выпадкова аказаўся побач падчас затрымання. 

-- Якія малітвы чыталі вернікі?

-- Адна з малітваў, якую мы чытаем – гэта вядомая вельмі моцная малітва “На Ружанцы. Гэтую малітву чыталі вернікі ў шматлікіх дыктатарскіх краінах. У Аргенціне, Калумбіі і г.д. Таксама чытаем малітву “На вяртанне да Бога, прысвечаную міліцыі і ўсім тым людзям, якія служаць уладзе.

-- На некаторых сайтах пэўныя асобы выказваюцца наконт таго, што маленькія акцыі не маюць вынікаў і толькі дыскрэдытуюць нязгодных з уладамі людзей, становяцца падставай для неапраўданых затрыманняў. Што Вы думаеце наконт такіх выказванняў?

-- Наадварот, я лічу, што самай страшнай дыскрэдытацыяй беларускага грамадства з’яўляецца прыняцце сённяшняй сітуацыі, змірэнне, чаканне таго, што нехта прыйдзе і павядзе за сабою. Сёння мы не можам сабе дазволіць сядзець склаўшы рукі. Наша малітва за палітвязняў у знак салідарнасці – гэта кропля, якая точыць камень. А беларускі народ усё роўна не спыніць. Вернікі, альбо моладзь, альбо рабочыя будуць праяўляць сваю нязгоду ўдзелам нават ў самых нешматлюдных акцыях.



Сябра БХД Андрусь Дашкевіч, які спазніўся на некалькі хвілін на акцыю і не быў затрыманы, пракаментаваў журналістам: “На маю памяць – гэта першае затрыманне проста вернікаў. Абсурднасць заключаецца ў тым, што людзі, якія маліліся за палітвязняў, самі сталі палітвязнямі. Гэта парадокс нашай краіны. І адбыліся суды над вернікамі акурат пасля таго, як з Беларусі з’ехаў прадстаўнік Ватыкану кардынал Кох, які займаўся грамадскімі пытаннямі і пытаннямі экуменізму. Звычайна ж нас толькі папярэджвалі. Таму трэба заклікаць вернікаў па усім свеце да салідарнасці за Беларусь, за дэмакратычныя змены, за ўсіх хрысціян у дыктатарскіх краінах.
 

Каментаваць