Суд скаргі Ярашэвіча не задаволіў

Журналіста Радыё Рацыя канчаткова прызналі вінаватым у хуліганстве, нягледзячы на няскончаную праверку па факце затрымання.

Аляксандр Ярашэвіч прасіў Мінскі гарадскі суд правесці дадатковае расследаванне свайго затрымання на канцэрце руху “Ежа замест бомб напрыканцы сакавіка бягучага года.

Тады карэспандэнт Радыё Рацыя двое сутак правёў у ізалятары часовага ўтрымання, а потым быў асуджаны нібыта за дробнае хуліганства падчас выканання рэдакцыйнага задання.

Нягледзячы на ўсе гэтыя акалічнасці, суддзя мінскага суда Людміла Шапашнікава адмовіла журналісту ў скарзе.

“Суддзя Мінскага гарадскога суда Людміла Шапашнікава пакінула прысуд суда Цэнтральнага раёна без зменаў, то бок яна не задаволіла маю скаргу. Гэта нягледзячы на тое, што да матэрыялаў справы былі далучаны адказы з генеральнай пракуратуры, пракуратуры Цэнтральнага раёна, якія сведчылі, што на дадзены момант праводзіцца пракурорская праверка па факце майго адвольнага затрымання. У той жа час, напрыклад, у суседнім кабінеце праходзіў разгляд скаргі Паўла Дзеркача, якога таксама затрымалі падчас канцэрта, і вось той суддзя прыняў рашэнне, каб усё ж такі дачакацца гэтай пракурорскай праверкі, — распавёў Аляксандр Ярашэвіч.

Апроч Аляксандра Ярашэвіча, па факце адвольнага затрымання ў клубе “Ё-маё беларускія праваабаронцы накіравалі скаргу ў рабочую групу па адвольных затрыманнях пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

На дадзены момант Следчы камітэт Беларусі і Мінская гарадская пракуратура праводзіць праверку па факце незаконных дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія затрымалі на канцэрце “Ежа замест бомб больш за сто чалавек.

Паводле Радыё "Рацыя"

Каментаваць