Суд у Польшчы вырашыць, ці маюць права беларусы карыстацца нацыянальным сцягам

18 лістапада ў раённым судзе Быдгашча распачнецца судовае паседжанне па справе аб знявазе беларускага нацыянальнага сцяга падчас матчу Беларусь-Літва чэмпіяната Еўропы сярод жанчынаў. 

Суд будзе разглядаць апеляцыю актывіста Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў Ігара Шчэкарэвіча на рашэнне пракуратуры ў Быдгашчы.

Паводле гэтай пракуратуры, бел-чырвона-белы сцяг “не з’яўляецца абавязковым нацыянальным сцягам Беларусі. Таму беларускія заўзятары не мелі права ўжываць яго на матчы. Адмову Шчэкарэвіча выйсці з залі польская пракуратура ацаніла як “актыўны супраціў супрацоўнікам аховы. Ужыванне сілы супраць Шчэкарэвіча пракуратура не лічыць правапарушэннем.

Нагадаем, што інцыдэнт з забаронай беларускага сцяга адбыўся сёлета 25 чэрвеня. Служба аховы стадыёну, дзе праходзіла гульня, перашкаджала групе беларускіх заўзятараў разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі, а потым бесцырымонна выдаліла беларусаў са стадыёну.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў

Каментаваць