Суддзя Камісараў падтрымаў рашэнне пакараць Тамару Сяргей

24 чэрвеня суддзя Мінскага гарадскога суду Валер Камісараў падтрымаў рашэнне суддзі суду Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыі Шабуні, якая 20 мая аштрафавала на 40 базавых велічынь актывістку Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, юрыстку Тамару Сяргей.
Актывісты Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконняў судах і пракуратуры пад час пікетавання на плошчы Свабоды 31 сакавіка 2016 году

Актывісты Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконняў судах і пракуратуры пад час пікетавання на плошчы Свабоды 31 сакавіка 2016 году


Сяргей пакараная штрафам за арганізацыю і ўдзел у недазволеным пікеце, што 31 сакавіка на сталічнай плошчы Свабоды ладзілі 15 актывістаў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры — пенсіянеры і інваліды з розных рэгіёнаў краіны — дзеля таго, каб дамагчыся дыялогу з чыноўнікамі, якія даюць адпіскі на звароты грамадзянаў.  

У каментары НЧ праваабаронца зазначыла, што сваім рашэннем суддзі Вікторыя Шабуня і Валер Камісараў яшчэ раз пацвердзілі, што суду Рэспублікі Беларусь нельга давяраць.

«Таму што суддзі чыняць правасуддзе не на глебе законаў, а згодна ўказанням прадстаўнікоў выканаўчай улады», — падкрэсліла Тамара  Сяргей. На яе меркаванне, трэба ў кожным судовым працэсе выяўляць незаконныя дзеянні суддзяў, фіксаваць гэтую беззаконнасць і даводзіць яе да сведчання беларускай і міжнароднай грамадскасці. «Толькі такім чынам мы маем шанец прыпыніць  беззаконнасці ў айчыннай судовай сістэме», — сказала юрыстка.

Яна будзе і надалей абскарджваць незаконныя, на яе меркаванне, пастановы суддзяў Вікторыі Шабуні і Валера Камісарава.

За ўдзел у пікеце 31 сакавіка на сталічнай плошчы Свабоды апроч Тамары Сяргей аштрафаваныя бабруйчанка Валянціна Каваленка, якую суддзі Вікторыя Шабуня і Валер Камісараў пакаралі на 20 базавых велічынь, а таксама 78-гадовы інвалід-ардэнаносец, ветэран працы з Крупак (Мінская вобласць) Барыс Бабок, асуджаны Вікторыяй Шабуняй таксама на 20 базавых велічынь. Ягоны адміністрацыйны прысуд пакуль не прайшоў касацыю ў Мінскім гарадскім судзе. 

Абмеркаванне:

  • Коваленко
  • 2016-06-25 06:49:21
Вынося такое решение судья знает, что данное решение не соответствует требованиям законодательства страны. То есть, судья осознанно преступает Закон, но преступное решение оглашает от имени Республики Беларусь. Я считаю, что у Шабуни и Камисарова нет право оглашать преступное решение от имени Республики Беларусь - нашей Родины. Если выполняют приказы чиновников, пусть свои решения оглашают от имени чиновников. Я считаю, что мы не должны доверять таким судам и не обязаны обращаться к такому суду "Высокий суд".
  • ражданка
  • 2016-06-25 15:03:38
Чиновник приказал, судья исполнил! Зачем судьи высшее образование, ведь не надо знать право, не надо утруждать себя изучением материалов дела и там что-то анализировать, всё очень просто, поступил приказ и вся работа.
  • Бобруйск пенсионерка
  • 2016-07-07 19:11:48
Разве в нашей стране суд? Это судилище!

Каментаваць