Судны тыдзень

Пасля свята Перамогі ўлады паднеслі ўсяму грамадству аграмаднейшы сюрпрыз. Яшчэ не паспелі скончыцца ранейшыя суды “за Плошчу — напрыклад, суд над былым кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым і яшчэ чатырма фігурантамі гэтай справы, не паспеў скончыцца “працэс шасці над удзельнікамі Плошчы ў Маскоўскім судзе, ледзь пачаўся працэс над Някляевым і ягонай камандай… Але 11 мая пачаліся суды над Ірынай Халіп, Сяргеем Марцалевым і Паўлам Севярынцам, а таксама над Мікалаем Статкевічам, Дзмітрыем Усам і астатнімі.



Пасля свята Перамогі ўлады паднеслі ўсяму грамадству аграмаднейшы сюрпрыз. Яшчэ не паспелі скончыцца ранейшыя суды “за Плошчу — напрыклад, суд над былым кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым і яшчэ чатырма фігурантамі гэтай справы, не паспеў скончыцца “працэс шасці над удзельнікамі Плошчы ў Маскоўскім судзе, ледзь пачаўся працэс над Някляевым і ягонай камандай… Але 11 мая пачаліся суды над Ірынай Халіп, Сяргеем Марцалевым і Паўлам Севярынцам, а таксама над Мікалаем Статкевічам, Дзмітрыем Усам і астатнімі. Пяць судоў у адзін дзень — гэта занадта!

Калі лічыць, што ў гэты ж дзень разглядаліся і іншыя справы (прыкладам, суд па закрыцці “Аўтарадыё і абскарджанне папярэджання газеце “Наша Ніва), суды былі забітыя “пад завязку. Нават адвакат Аляксандр Галіеў у прыватнай размове адзначыў, што раённых судоў у Мінску — толькі дзевяць. Пяць з іх — занятыя “палітычнымі справамі.

У той жа дзень выказалася Еўропа. Адзіным магчымым адказам Еўрасаюза на дзеянні Аляксандра Лукашэнкі з’яўляецца ўвядзенне жорсткіх санкцый у дачыненні да яго і прадстаўнікоў яго рэжыму, адказных за рэпрэсіі. Пра гэта вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заявіла на пасяджэнні Еўрапарламента ў Страсбургу.

“Прэзідэнт Лукашэнка не змог выкарыстаць прэзідэнцкія выбары ў снежні мінулага года, каб паказаць сваю гатоўнасць да перамен і стварэння больш адкрытага і дэмакратычнага еўрапейскага грамадства. Ён не толькі не выкарыстаў гэты шанец, але, прымяніўшы насілле супраць мірных дэманстрантаў і памножыўшы колькасць палітычных зняволеных, прадэманстраваў грэбаванне дэмакратыяй і вяршэнствам права, — падкрэсліла Эштан у сваім выступленні, якое трансляваў сайт Савета ЕС.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕС адзначыла, што сустракалася з сем’ямі арыштаваных у Беларусі апазіцыянераў, і яна ведае: беларускі кіраўнік “не пакінуў іншага варыянту, акрамя таго, як прыняць жорсткія санкцыі ў адказ, скіраваныя на адказных за рэпрэсіі прадстаўнікоў рэжыму, уключаючы самога прэзідэнта Лукашэнку.

А што ж тут зробіш? Падчас сваёй прамовы 9 мая, у дзень Перамогі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што краіна знаходзіцца ў стане вайны з усім светам.

“XXI стагоддзе не прынесла чалавецтву пазбаўлення ад войнаў, — заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 9 мая з прамовай пасля ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску. — Сёння мы зноў бачым дыктат і агрэсію шэрагу краін і ваенных блокаў, умяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў, росквіт міжнароднага тэрарызму.

Гэтыя падзеі, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, “выклікаюць міжвольныя асацыяцыі з перыядам Вялікай Айчыннай вайны, Другой сусветнай вайны.

“Як і тады, разбураюцца нормы і правілы светаўладкавання, якія ўстаяліся і апраўдалі сябе, зноў выкарыстоўваецца антычалавечая практыка сілавога вырашэння міжнародных праблем, крывавага звядзення рахункаў з непажаданымі. Зноў перамагае першабытны прынцып “хто мацнейшы, той і мае рацыю, зноў утоптваецца ў зямлю свяшчэннае права народаў самім вызначаць свой лёс, — заявіў Лукашэнка.

Беларусь, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, “адкрыта і цвёрда выказвае сваю пазіцыю аб недапушчальнасці вырашэння праблем ваенным шляхам. “Сёння на адрас Беларусі таксама гучаць пагрозы, вядзецца жорсткая інфармацыйная і палітычная вайна, наша грамадства спрабуюць раскалоць, пасеяць у ім страх, недавер адзін да аднаго, — сцвярджае Лукашэнка.

На яго думку, большая частка ўсіх праблем навязана беларусам штучна. “Гэта — помста за тое, што мы будуем сваю, незалежную дзяржаву, суверэнную, за тое, што беларускі народ хоча быць гаспадаром у сваім доме, сам вызначаць свой лёс, — лічыць Лукашэнка.

Беларусь хоча міру і імкнецца развіваць дружалюбныя адносіны з усімі краінамі і народамі. “Аднак у любую хвіліну, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, — мы гатовы абараніць сваю незалежнасць, палітычныя і сацыяльныя заваёвы.

Вось цікава, якія з праблем “навязаны беларусам штучна? Недахоп валюты? Раней Лукашэнка сцвярджаў, што недахоп валюты звязаны з імкненнем грамадзян зняць валютныя ўклады, каб да ўступлення ў Мытны саюз купіць аўто ў Еўропе, пакуль на іх не паднялася мытная пошліна да ўзроўню Расіі. Але хто падпісваў пагадненне пра ўступленні ў Мытны саюз? Не будзем паказваць пальцам, і так імя ўсім вядомае.

Праблемы з грэчкай і цукрам? Нібыта, гэта літоўцы, украінцы, расіяне скупілі ў Беларусі грэчку, а зараз прадаюць яе нам па павышаных коштах… Але хто патрабаваў павялічыць экспарт? Ізноў не будзем паказваць пальцам.

Тым часам з 11 мая Нацыянальны банк Беларусі адмяніў абмежаванні па ўстанаўленні банкамі курсаў здзелак па куплі-продажы замежнай валюты з насельніцтвам.

У гэты ж дзень курс долара скокнуў да 4.000 рублёў. У параўнанні з гэтым дэвальвацыя 2009 года, на 20% — гэта кветачкі. Вось такі судны дзень для банкаўскай сістэмы.

Пацерпяць усе сферы эканомікі, і страты, найперш, ужо адчуў (не паверыце!) шоў-бізнэс. Канцэрт Стынга ў Мінску, які павінен быў адбыцца 27 чэрвеня ў “Мінск-Арэне, адменены “з-за складанай фінансавай сітуацыі ў Беларусі. Квіткі на канцэрт 26 мая ў Палацы Спорту амерыканскага гурта KOЯN падаражэюць. Паводле слоў арганізатараў, гэта звязана з “эканамічнай сітуацыяй у краіне. Кошт квіткоў павысіўся на 30 тысяч рублёў.

Вось табе, бабуся, і “эканамічны цуд.

Каментаваць