Судовыя выканаўцы спрабавалі патрапіць у кватэру Тамары Сяргей

Днём 27 ліпеня судовыя выканаўцы спрабавалі патрапіць у сталічную кватэру юрысткі Тамары Сяргей.
Актывісты Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконнасці ў судах і пракуратуры пад час пікетавання на плошчы Свабоды 31 сакавіка 2016 году

Актывісты Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконнасці ў судах і пракуратуры пад час пікетавання на плошчы Свабоды 31 сакавіка 2016 году

Як распавяла НЧ праваабаронца, днём 27 ліпеня прыкладна а 15.15 у дзверы яе кватэры пачалі  настойліва і няспынна званіць.

 “Я падумала, што затапіла суседзяў, альбо ў доме адбыўся пажар. Аднак званілі не суседзі, а судовыя выканаўцы, якія хацелі пад мой асабісты подпіс уручыць мне нейкі дакумент. Звяртаю ўвагу, што да візіту няпрошаных гасцей я не атрымоўвала ніякіх паведамленняў з службы прымусовага выканання. Вось чаму прапанавала незнаёмым не марнаваць свой і мой час, а пераслаць дакумент праз “Белпошту” з дапамогай заказной карэспандэнцыі. У адказ я пачула: “А мы можам і асабіста”, але на гэтым прыпыніла размову і дзверы незнаёмым не адчыніла”, — сказала юрыстка.

Паводле яе словаў, беларуская дзяржава вельмі спрытная, калі хоча нешта ў чалавека забраць, нават калі і не мае на гэта законнага права. “Справа ў тым, што толькі 25 ліпеня скончыўся тэрмін добраахвотнага выканання прысуду, а ўжо праз дзень судовыя выканаўцы стаяць каля маіх дзвярэй. І каб у чалавека як мага хутчэй забраць грошы, судовыя выканаўцы грэбуюць поштай і самі да цябе дахаты прыязджаюць. Прычым усе неабходныя паперы афармляюцца і перадаюцца з аднаго суду ў другі цягам аднаго дня”, — падкрэсліла праваабаронца.  

Нагадаем, што 24 чэрвеня суддзя Мінскага гарадскога суду Валер Камісараў падтрымаў рашэнне суддзі суду Цэнтральнага раёна горада Мінска Вікторыі Шабуні, якая  20 траўня аштрафавала на 40 базавых велічынь (840 руб.) актывістку Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконнасці ў судах і пракуратуры, юрыстку Тамару Сяргей.

Яна пакараная штрафам за арганізацыю і ўдзел у недазволеным пікетаванні, што 31 сакавіка на сталічнай плошчы Свабоды ладзілі 15 актывістаў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконнасці ў судах і пракуратуры — пенсіянеры і інваліды з розных рэгіёнаў краіны дзеля таго, каб дамагчыся дыялогу з чыноўнікамі, якія даюць адпіскі на звароты грамадзянаў.  

За ўдзел у двух пікетаваннях на гэты конт (31 сакавіка і 12 траўня) на плошчы Свабды апроч Тамары Сяргей аштрафаваныя бабруйчане Любоў Санкевіч, муж і жонка Аляксандр і Валянціна Каваленкі, а таксама мінчанка 77-гадовая Камелія Чарняўская і жыхар райцэнтру Крупкі Мінскай вобласці, 78-гадовы інвалід-ардэнаносец, ветэран працы Барыс Бабок. Агулам за два пікеты гэтыя пенсіянеры аштрафаваныя на 150 базавых велічынь — 3.150 руб. ці 1.575 даляраў ЗША.



Абмеркаванне:

  • Санкевич
  • 2016-07-27 17:45:42
Вот так соблюдается в Беларуси "свобода" слова! За то что хочешь получить ответы на вопросы получи штраф, за желание достучаться до гаранта получи штраф! Не страна а тюрьма для народа!
  • пенсионерка
  • 2016-07-28 09:35:30
Чиновники преступают Законы Государства, демонстрируют неуважение к Конституции Республики Беларусь, но их Государство защищает. За то, что мы подчиняемся Законам и требуем от чиновников уважения к Конституции Республики Беларусь, нас штрафуют. Это как должно быть плохо с бюджетом страны, что за незаконными штрафами прибегают домой к законопослушным гражданам!? Александр Лукашенко, а что дальше?
  • Ігар І. Іваноў
  • 2016-07-28 14:43:08
Не разумею чым кіруецца "Новы Час" прапускаючы каменты на языке В.В. Путина. Рэдактар лічыць, што непавага з боку каментатара да мовы аўтара аўтаматычна будзе прынятая апошнім як норма? Чалавеку, для якога мова значыць трошкі больш за іншага, прапануецца пагадзіцца на такі фармат? Закон будзе парушаны, калі каменты пад артыкулам на мове на сайце "Новага Часа" будуць публікавацца толькі на мове? У рэдактара маецца нейкі досьвед прапаганды культуры шляхам канфармізму?

Каментаваць