Супраць АЭС

Палітыкі, эколагі і грамадзяне Літвы, Беларусі і Расіі будуць змагацца супраць трох АЭС у Балтыйскім рэгіёне.

30 верасня ў Вільнюсе прадстаўнікі шэрагу палітычных партый і рухаў, экалагічных, рэлігійных арганізацый, ініцыятыўных груп, а таксама грамадскія дзеячы Літвы, Расіі і Беларусі аб’ядналіся для барацьбы супраць трох АЭС у рамках грамадскай кампаніі “За бяз’ядзерны рэгіён!.



Палітыкі, эколагі і грамадзяне Літвы, Беларусі і Расіі будуць змагацца супраць трох АЭС у Балтыйскім рэгіёне.

30 верасня ў Вільнюсе прадстаўнікі шэрагу палітычных партый і рухаў, экалагічных, рэлігійных арганізацый, ініцыятыўных груп, а таксама грамадскія дзеячы Літвы, Расіі і Беларусі аб’ядналіся для барацьбы супраць трох АЭС у рамках грамадскай кампаніі “За бяз’ядзерны рэгіён!.

Была прынятая Дэкларацыя міжнароднай грамадскай кампаніі “За бяз’ядзерны рэгіён!, першачарговая мэта якой — “дамагчыся таго, каб Беларусь, Літва і Калінінградская вобласць Расіі ўсталі на бяз’ядзерны шлях развіцця.

У тэксце дэкларацыі адзначаецца, што ўрады трох краін Балтыйскага рэгіёна вырашылі будаваць тры АЭС у непасрэднай блізасці ад межаў іншых дзяржаў на адлегласці, якае не перавышае 350 кіламетраў адна ад адной, у той час, як “зона ўздзеяння кожнай з іх у выпадку цяжкай аварыі можа скласці больш тысячы кіламетраў. У дэкларацыі выяўляецца ўпэўненасць у тым, што Расія, Беларусь і Літва могуць ісці па шляху ўстойлівага бяз’ядзернага развіцця, бо “ў свеце ёсць нямала прыкладаў краін (Нарвегія, Данія, Аўстрыя, Італія), якія дасягнулі высокага ўзроўню дабрабыту сваіх грамадзян і тэхналагічнага развіцця, адмовіўшыся ад ядзернай энергетыкі.

Сярод арганізацый, якія ўжо падпісалі дэкларацыю, — партыя сялян-народнікаў Літвы, рух “Саюдзіс, рух Зялёных Літвы, грамадская арганізацыя Атгайя, ініцыятыўная група з Вільнюса “Супраць трох АЭС!, дэпутат Сойму Казімерас Уока, Канфедэрацыя аб’яднанага дэмакратычнага руху Літвы, беларускае грамадскае аб’яднанне “Экадом, Беларуская антыядзерная кампанія, беларуская група “Пагоня, актывісты Беларускай партыі Свабоды, Беларускай партыі “Зялёныя і святары аўтакефальнай праваслаўнай царквы Беларусі, грамадская кампанія “Астравецкая атамная — гэта злачынства!, міжнародная група “Экозащита! (Масква—Калінінград), Экалога-праваабарончы цэнтр “Беллона, група “Экоперестройка і грамадская арганізацыя “Сябры Балтыкі (Санкт-Пецярбург), Ніжагародская антыядзерная кампанія, Антыядзернае грамадства Татарстана, Экацэнтр “Дронт (Ніжні Ноўгарад), Калінінградскае рэгіянальнае аддзяленне “Іншая Расія, Калінінградскі грамадскі фонд сацыяльнай падтрымкі і праваабароны, а таксама Міжнародны сацыяльны экалагічны саюз.

Удзельнікі кампаніі “За бяз’ядзерны рэгіён! абвясцілі таксама пра тое, што будуць выкарыстоўваць розныя метады процідзеяння будаўніцтву АЭС, у тым ліку збіраць подпісы супраць трох АЭС, дамагацца правядзення нацыянальных рэферэндумаў, выступаць з заканадаўчымі ініцыятывамі, патрабаваць уліку меркавання грамадзян сваіх і суседніх краін у адпаведнасці з міжнароднымі экалагічнымі канвенцыямі Орхускай і Эспоо. Гэтыя дзеянні будуць адбывацца адначасова ў трох краінах, што дасць магчымасць узмацніць ціск на ўрады і наддзяржаўныя структуры.

Да дэкларацыі працягваюць далучацца грамадскія арганізацыі, ініцыятывы і палітычныя партыі трох краін.

Каментаваць