Супраць палітычнага тэрору

Прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай грамадскасці 16 снежня адзначылі традыцыйны Дзень беларускай салідарнасці. Гэтым разам ён прайшоў пад лозунгам «Не — палітычнаму тэрору!». Нягледзячы на моцны мароз, акцыя працягвалася цэлых паўгадзіны.

На Кастрычніцкую плошчу Мінска выйшлі больш за 60 палітыкаў і грамадскіх актывістаў. Сярод якіх былі лідэр АГП Анатоль Лябедзька, былы кіраўнік Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, а таксама Вячаслаў Сіўчык, Андрэй Саннікаў, Валеры Шчукін, Артур Фінькевіч, Ірына Халіп, Павел Юхневіч.

Пікетоўцы пастаянна скандавалі: «Свабоду палітвязням!», «Жыве Беларусь!», «Не — палітычнаму тэрору!». У той жа час некалькі міліцыянтаў праз мегафон папярэджвалі ўдзельнікаў мерапрыемства, што іх дзеянні незаконныя, і яны могуць быць прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці, калі не разыдуцца. Але разыходзіцца ніхто не збіраўся, як і праваахоўныя органы не збіраліся гэтым разам гвалтоўна разганяць пікет. Невядомыя ў цывільным толькі здымалі ўсё, што адбывалася, на відэакамеры.

Лозунг цяперашняй акцыі быў невыпадковы. Справа ў тым, што на пачатку бягучага месяца невядомыя на непрацяглы час ажыццяўлялі нахабнае выкраданне лідэра зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча (5 снежня) і актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля (6 снежня). Абодвух юнакоў гвалтоўна схапілі, доўга вазілі з заплюшчанымі вачамі і ўрэшце выкінулі за межамі горада. Сёлета падобнае адбывалася і з іншымі моладзевымі актывістамі — Настай Палажанкай, Дзянісам Карновым, Артурам Фінькевічам, Уладзімірам Лемешам. Факты выкрадання грамадскіх актывістаў ужо прыцягнулі ўвагу міжнароднай супольнасці, у тым ліку і еўрапейскіх структур.

Каментаваць