Супраць прымусовага прызыву

Актывісты аргкамітэта па стварэнні руху «Маладая Беларусь» 23 лютага правялі шэраг акцый супраць прымусовага прызыву ў войска. Гэтыя акцыі былі прымеркаваныя да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Пра гэта БелаПАН паведаміў лідэр аргкамітэта па стварэнні руху Артур Фінькевіч. Паводле яго слоў, актывісты «Маладой Беларусі» вечарам 23 лютага вывесілі некалькі расцяжак у цэнтры Мінска з лозунгам «Ганьба палітычнаму прызыву!».

Як зазначыў Артур Фінькевіч, «Маладая Беларусь» выступае супраць той сістэмы фарміравання войска, якое існуе сёння. «Мы выступаем за прафесійнае войска, служба ў якім будзе ганаровай, а не прымусовай», — сказаў А. Фінькевіч.

«На жаль, сённяшняе войска стала інструментам, які выкарыстоўваюць выключна як рэпрэсіўную машыну супраць маладых актывістаў дэмакратычнага руху. Мы выступаем супраць палітычнага прызыву і супраць такога войска, якое здольнае толькі на тое, каб адлучыць ад грамадскага жыцця дэмакратычных актывістаў», — заявіў А.Фінькевіч.

Як паведаміў малады палітык, пры вывешванні адной з расцяжак быў затрыманы актывіст аргкамітэта Сяргей Клюеў. Яго даставілі ва УУС Ленінскага раёна Мінска, аднак пасля адпусцілі.

Каментаваць