Супраць юрысткі Тамары Сяргей адмовіліся ўзбуджаць крымінальную справу

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных справаў адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць юрысткі і праваабаронцы Тамары Сяргей. 



Такое рашэнне было прынятае МУС па выніках праверкі згодна звароту Генеральнай пракуратуры.

Пра гэта юрыстцы стала вядома 23 лістапада з ліста начальніка Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

Нагадаем, што 23 красавіка 2013 года Генпракуратура вынесла Тамары Сяргей афіцыйнае папярэджанне аб крымінальнай адказнасці згодна артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь за арганізацыю дзейнасці незарэгістраванага грамадскага аб’яднання. А з 22 ліпеня бягучага года супрацоўнікі МУС па даручэнні Генеральнай пракуратуры пачалі праверку наконт узбуджэння крымінальнай справы супраць юрысткі і сталі апытваць падпісантаў калектыўных зваротаў ў Адміністрацыю Прэзідэнта – актывістаў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры.

Як паведаміла карэспандэнту НЧ Тамара Сяргей, супрацоўнікі МУС адказна паставіліся да даручэння Генпракуратуры і вельмі дэталёва апытвалі грамадзянаў цягам ад двух да шасці гадзінаў кожнага. 

Юрыстка звярнула ўвагу, што па выніках праверкі ёй адмоўлена ў атрыманні копіі пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і знаёмстве з матэрыяламі справы праверкі. Прычым сваю пазіцыю МУС матываваў тым, што ў адпаведнасці з пунктам 3 артыкулу 174 Крымінальна-працэсуальнага  кодэксу Рэспублікі Беларусь адсутнічаюць высновы для выдачы копіі пастановы, а знаёмства з матэрыяламі справы праверкі немажлівае таму, што гэтыя матэрыялы маюць “грыф абмежаванага распаўсюджвання і закранаюць інтарэсы іншых грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, а таксама супрацоўнікаў аператыўнага падраздзялення МВД Рэспублікі Беларусь”.

Каментуючы вынікі праверкі, юрыстка падкрэсліла: “Закон я не парушала, а дзейнічала ў межах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і міжнародна-прававых актаў, падпісаных Рэспублікай Беларусь. Таму з законнага пункту гледжання я была ўпэўнена ў выніках праверкі. Адзінае, што мяне турбавала — гэта наступствы людской непрыстойнасці, што, на жаль, даволі распаўсюджана ў нашым грамадстве. Я ўдзячная таму, што супрацоўнікі МУС, якія мелі дачыненне да гэтай праверкі, аказаліся на вышыні”.

Абмеркаванне:

  • В.Коваленко
  • 2014-11-24 20:18:20
Интересно, что это за граждане Республики Беларусь , чьи интересы так защищают сотрудники МВД, что даже не дают ознакомиться с материалами проверки? Я одна из тех граждан, кого допрашивали в ходе
проверки. Поэтому могу с уверенностью сказать, что если Тамара Сергей ознакомится с материалами проверки, то мои права и интересы не пострадают. Согласна с Тамарой Сергей, что в этом случае
сотрудники МВД оказались на высоте. Учитывая кто был заказчик, они не стали фальсифицировать дело.
  • Л.Санкевич
  • 2014-11-25 15:10:07
Я одна из тех допрошенных, так же возмущена тем что не дают копии и ознакомиться с делом! Очередная игра в "шпионов"?
  • гражданин
  • 2014-11-25 16:43:42
Этой проверкой в основном затронуты права Тамары Сергей. Ст.34 Конституции Республики Беларусь, " Государственные органы, общественные объединения, должностные лица обязаны предоставить
гражданину возможность ознакомиться с материалами, затрагивающими его права и законные интересы". Можно предположить, что заявитель является должностным лицом и стыдно признавать, что
должностное лицо не знает Конституцию Республики Беларусь.- основной Закон страны.

Я не исключаю, что засекречен "борец" за права человека, кто очень огорчится таким результатом.

Сотрудники МВД исполняли свои обязанности, более того проверка проведена качественно в соответствии с законодательством страны. То есть, нет ни каких оснований засекречивать.

Каментаваць