Супраць Тамары Сяргей праводзіцца праверка па абвінавачванню ў рабаванні

У адносінах да актывісткі Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, юрысткі Тамары Сяргей праводзіцца праверка па абвінавачванні ў рабаванні.



Тамара Сяргей


Нагадаем, што з 2007 года актывісты ініцыятывы сталага веку з розных рэгіёнаў краіны не могуць вырашыць праблему адпісак на свае звароты ў дзяржаўныя органы. Паколькі па гэтай праблеме 5 лістапада грамадзян сталага веку не прынялі ў Адміністрацыі прэзідэнта ў дзень асабістага прыёму аднаго з намеснікаў кіраўніка адміністрацыі, пенсіянеры вырашылі раніцай 6 лістапада наўпрост звярнуцца да кіраўніка дзяржавы ў дзень ягонай інаўгурацыі. Тамара Сяргей павінна была сустрэцца з актывістамі грамадзянскай ініцыятывы на сталічным чыгуначным вакзале, каб затым паспрабаваць сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам.

У інтэрв'ю карэспандэнту НЧ юрыстка паведаміла: 6 лістапада каля 10.15, пасля таго, як яна ўвайшла ў будынак вакзала, а актывісты ініцыятывы з Мінску, Бабруйску (Магілёўская вобласць) і Крупак (Мінская вобласць) пачалі падпісваць чарговы 43-ы зварот да кіраўніка дзяржавы, да пенсіянераў падышлі два міліцыянты ў форме. Пазней высветлілася, што гэты былі супрацоўнікі чыгуначнай міліцыі — падпалкоўнік Сяргей Гаркавы і старшы прапаршчык Сяргей Махнач. Пасля праверкі дакументаў у юрысткі Сяргей Гаркавы звярнуўся да маладой жанчыны, якая стаяла побач, а сваім выглядам і неадэкватнымі паводзінамі магла сысці за наркаманку ці алкагалічку. Невядомая жанчына, якая праз некаторы час знікла, так і не назваўшы сябе, заявіла, што грамадскія актывісты забралі ў яе кашалёк з апошнімі грашыма. Потым невядомая жанчына змяніла свае паказанні, абвінаваціўшы ў рабаванні Тамару Сяргей.

Падпалкоўнік Сяргей Гаркавы з прымяненнем грубай сілы паспрабаваў затрымаць юрыстку і адвесці яе ў пастарунак, не даўшы магчымасці патэлефанаваць. Аднак Тамару Сяргей даставілі ў пастарунак толькі пасля таго, як яна пагаварыла па тэлефоне.   

Юрыстка дала тлумачэнні, яе абшукалі ў прысутнасці двух панятых. Вобшук нічога не даў. З пратаколу затрымання Тамара Сяргей даведалася, што невядомая жанчына па прозвішчу Тарасава ў адкрытым крадзяжы ў яе 300 долараў ЗША абвінавачвае Тамару Сяргей.

З пастарунку юрыстка разам з іншымі актывістамі ініцыятывы накіраваліся ў Адміністрацыю прэзідэнта. У кнізе заўваг і прапановаў яны напісалі, што расцэньваюць затрыманне як правакацыю, якая дае адказ на пытанне грамадзянаў, пастаўленае ў іх апошніх зваротах да галавы дзяржавы; што будзе пасля таго, як Александр Лукашэнка ў пяты раз стаў прэзідэнтам? “Я лічу, што будзе працягвацца беззаконне, народ будуць імкнуцца пераўтварыць у насельніцтва, а людзей — у быдла. Толькі пры такіх умовах мажліва і шостая інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі”, — сказала Тамара Сяргей.

Абмеркаванне:

  • александр
  • 2015-11-07 10:44:54
Вот налицо ярчайший пример деятельности милиции. Я уверен, что на железнодорожном вокзале стоит столько видеокамер, что просматривается каждый сантиметр. Достаточно просмотреть записи и все станет
ясно. Люди, которых задержали, заранее договаривались по телефону о встрече, не скрываясь и не шифруясь. Их прослушивали и узнав о месте встречи дали команду милиции не допустить в Минск.
"Дуболомы" из МВД по накатанной схеме, нашли провокатора и обвинили в пенсионерку в грабеже ( ст.206 УК) !!! Вот наглядный пример соблюдения прав человека.И если бы жертвой провокации
оказалась не Тамара Сергей, юрист от бога, порядочность которой известна не только в Беларуси но и за границами многострадального отечества, а простой гражданин, он бы уже сидел в СИЗО. Вот так режим
расправляется с любым гражданином, требующим от властей соблюдения прав человека, закрепленных в высшем законе страны -- Конституции РБ. Позор !!!
  • Коваленко
  • 2015-11-07 11:57:58
Когда нас отвели в дежурную часть, то там был ещё один подполковник, который требовал от нас дать показания. На нашу просьбу представиться, он отказался. Мы ему сказали, что им известны все
подробности проведённой спец -операции и нам добавить нечего. Я считаю, что когда человек без чести и достоинства, а Бог лишает ума, он опасен для общества. Не сомневаюсь, что если им прикажут
расправиться с родной матерью, они это сделают.

Каментаваць