Суткі і штраф за малітву

Да пяці сутак адміністратыўнага арышту прыгавораны актывіст руху салідарнасці “Разам Алесь Макаеў за ўдзел у малітве за палітвязняў. Такое рашэнне 17 лістапада вынес суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Аляксандр Якунчыхін. Яшчэ адзін затрыманы, Аляксандр Кальянаў, атрымаў штраф у памеры 5 базавых велічынь (175 тысяч рублёў).

Увечары 16 лістапада на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску адбывалася цяпер ужо традыцыйная малітва за лёсы беларускіх палітычных зняволеных. У папярэднія дні супрацоўнікі праваахоўных органаў назіралі за тым, што адбываецца, на адлегласці, людзей, якія маліліся, не затрымлівалі.

У аўторак цярпенне ўладаў, відаць, скончылася, хоць ніякіх супрацьпраўных дзеянняў на плошчы не было. Міліцыянты затрымалі некалькі чалавек, у тым ліку Ганну Шапуцьку, Таццяну Кім, Ніну Багінскую, Алеся Макаева ды некаторых іншых — усяго сем чалавек, якіх даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна сталіцы. Жанчын пазней адпусцілі, а вось Алесь Макаеў і Аляксандр Кальянаў пасля складання пратаколаў аб адміністратыўным правапарушэнні былі дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна. Там затрыманыя і правялі ноч да суда.

Макаева і Кальянава абвінавацілі ў парушэнні артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях (дробнае хуліганства). Міліцыянты, якая складалі пратаколы ў Цэнтральным РУУС, сцвярджалі, што затрыманыя “нецэнзурна лаяліся ў грамадскім месцы. Паводле сумнай завядзёнкі, суддзя Якунчыхін узяў да ўвагі толькі сведчанні міліцыянтаў. Іншых і не магло быць, таму што ні сяброў малітоўцаў, ні нават журналістаў у залу судовых пасяджэнняў папросту не пусцілі.
   
Каментаваць