Свінская геапалітыка

Пакуль Мінск спрабуе дасягнуць перамогі ў дыпламатычнай вайне з Еўрасаюзам, наступ супраць яго падрыхтаваў Кіеў.

Дзяржветслужба Украіны з 1 сакавіка забараніла ўвоз беларускага малака, малочных прадуктаў і свініны. Напярэдадні санітарнае ведамства Расіі забараніла экспарт сыроў трох буйных украінскіх вытворцаў, а потым выказала намер пашырыць гэты спіс. Таму, адмаўляючыся ад беларускага малочнага экспарту, Кіеў імкнецца да выратавання ўласных вытворцаў.

Пакуль Мінск спрабуе дасягнуць перамогі ў дыпламатычнай вайне з Еўрасаюзам, наступ супраць яго падрыхтаваў Кіеў.

Дзяржветслужба Украіны з 1 сакавіка забараніла ўвоз беларускага малака, малочных прадуктаў і свініны. Напярэдадні санітарнае ведамства Расіі забараніла экспарт сыроў трох буйных украінскіх вытворцаў, а потым выказала намер пашырыць гэты спіс. Таму, адмаўляючыся ад беларускага малочнага экспарту, Кіеў імкнецца да выратавання ўласных вытворцаў.

Украінцы забаранілі таксама экспарт жывёл, схільных да захворванняў на афрыканскую чуму свіней, прадукцыі і сыравіны з іх. Невядома, якія яшчэ безабаронныя перад АЧС жывёлы пастаўляюцца ва Украіну з Беларусі, але відавочна, што забарона тычыцца ўсяго беларускага свінства. Цікава, што беларуская свініна практычна не экспартуецца ва Украіну, дзе свайго сала хапае. Таму здаецца, што гэтая забарона носіць пратакольны і фармальны характар. На самай жа справе ўсё глыбей і значна для беларусаў горш. Справа ў тым, што фармальным повадам для часовай, падкрэслім, забароны ўвозу беларускай свініны паслужылі гучныя лютаўскія манеўры Мінсельгасхарчу і мясцовых улад у Навагрудскім раёне, калі ў прыватным сектары вёскі Нязнанава былі забіты і спалены ўсе свінні.

Гэтая акцыя выклікала абурэнне сярод грамадскасці і прыватных гаспадароў. Але Мінсельгасхарч Беларусі і мясцовае чыноўніцтва супакоілі ўсіх тым, што нічога страшнага не адбылося, што праводзіліся вучэнні, бо ў Мытным саюзе не існуе ветэрынарнага і мытнага кантролю. А выпадкі яшчуру ды АЧС там здараюцца часцяком. Таму вучэнні былі, ёсць і будуць.

Паколькі вучэнні праводзяцца выключна ў прыватным сектары, небяспекі масавага захворвання няма. Вось калі пачнуць паліць парсюкоў на фермах ды комплексах, то гэта і стане знакам свіной бяды. Магчыма, гэта ўсё зразумелі і ўкраінскія адмыслоўцы. Але ім навошта ўнікаць у такія нюансы? Цудоўная нагода адмовіцца купляць беларускую свініну, падвёўшы юрыдычную аснову пад фактычны стан рэчаў.

Па словах старшыні Дзяржветслужбы Украіны Генадзя Гаржэева, яго адмыслоўцы, якія рэгулярна манітораць якасць сельскагаспадарчага імпарту, ужо з кастрычніка мінулага года пачалі фіксаваць у беларускім малацэ перавышэнне скрайніх норм па ўтрыманні антыбіётыкаў. У гэтым ён абвінаваціў не саміх вытворцаў, а ветэрынарны нагляд Беларусі, дзяржаўную інстанцыю, якая не забяспечыла надзейны кантроль якасці прадукцыі па ўсёй краіне. Вось такім нескладаным спосабам сп. Гаржэеў атрымаў магчымасць забараніць да ўвозу ва Украіну практычна ўсю прадукцыю жывёлагадоўлі з Беларусі.

Украінцы абяцаюць адмяніць забарону на ўвоз пасля таго, як беларускі бок прадставіць дакументальныя сведчанні аднаўлення поўнага кантролю за якасцю экспартнай прадукцыі. Прыкладна такія ж патрабаванні перыядычна высоўвае беларусам і галоўны санітарны ўрач Расіі Уладзімір Анішчанка. І ад замеру да замеру знаходзіць адхіленні ад нарматываў утрымання тых жа антыбіётыкаў у малочнай прадукцыі.

Беларусь у адказ прад’явіла ўльтыматум, згодна з якім на захаванне забаронаў з боку Украіны будзе ўведзена фактычнае эмбарга на ўвоз у Беларусь харчовых прадуктаў па вельмі шырокім спісе.

У гэтай сувязі ўзнікае пытанне аб аб’ектыўных акалічнасцях канфлікту. Усё значна больш складана, чым падаецца на першы погляд. Супраць падвышэння якасці малака дзейнічае столькі аб’ектыўных і суб’ектыўных фактараў, што праблема становіцца невырашальнай. Прыкладам, як і на кожны іншы тавар, на малако існуе адпаведны дзяржаўны стандарт. У нашым выпадку — ён вызначае патрабаванні да малака пры закупках, згодна з якімі малако падзяляецца на гатункі: «экстра», «вышэйшы», «першы» і «другі».

У малацэ гатунку «экстра» агульнае ўтрыманне мікраарганізмаў і саматычных клетак (лейкацыты, эрытрацыты, клеткі эпітэлію малочнай залозы) знаходзіцца на ўзроўні еўрапейскіх патрабаванняў. Але такога малака гаспадаркі атрымоўваюць няшмат. Па адных дадзеных, напаўпрызнаных афіцыйна, не болей за 5%. Чаму?

Якасць малака залежыць ад санітарнай культуры яго вытворчасці, стану здароўя жывёл. У асноўным гэта звязана з наяўнасцю запаленняў малочнай залозы, палавых органаў, канечнасцяў і г. д. Калі пагартаць спецыяльныя часопісы і абагульніць звесткі, якія там утрымліваюцца, то можна вызначыць, што да 50% дойнага статка хварэе і патрабуе курсавога лекавання. Такіх кароў трэба даіць асобна, каб выключыць магчымасць змешвання малака.

Адмыслоўцы лічаць, што да 1/3 штодзённага ўдою не прыдатна для рэалізацыі, але калі яго выключыць, то «здуюцца» паказчыкі прадукцыйнасці і валавой вытворчасці. А гэта заробкі, фінансы, бюджэты і гучныя словы з боку ўлады. Хто ж на гэта пойдзе, каму дазволяць такое? Ніхто, нікому і ніколі.
 

Каментаваць