Сышоў у лепшы свет выдатны журналіст і шчыры чалавек Пётр Марцаў

Увечары 13 верасня не стала Пятра Марцава. Пра гэта ў facebook паведаміла Святлана Калінкіна.



Фота "Салідарнасці"


"Пётр Марцаў памёр гадзіну таму ў шпіталі, не прыходзячы ў прытомнасць. Востры лейкоз. Пра гэта мне паведамілі сябры Пятра", — паведаміў сайту charter97.org мастак Уладзімір Цэслер.

 

Яму было толькі 52 гады. Толькі 52... Але ён столькі паспеў зрабіць... І колькі яшчэ не паспеў...

Пётр Марцаў у журналістыцы быў 1986 года: ад карэспандэнта БелТА да дырэктара карпункта "Коммерсант" і агенцтва "Пастфактум". У 1992 пачаў займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю: выдаваць газету "Біржы і банкі: Белорусская деловая газета" (з 1999"Белорусская деловая газета"), штотыднёвік "Імя» (1995 - 1999). З 1997 года — прэзідэнт ЗАТ "Белорусская деловая газета", галоўны рэдактар ​​"Беларускай дзелавой газеты". З 2002 года — генеральны дырэктар УП "Марат", выдавец "Беларускай дзелавой газеты" і "БДГ. Для службовага карыстання". Прадзюсер і адзін з аўтараў сцэнарыя дакументальнага фільма "Звычайны прэзідэнт" (1996 г.). (Прэмія Міру Берлінскага кінафестывалю, 1997г.). Уваходзіў у дваццатку самых уплывовых прадстаўнікоў мас-медыя краін СНД (2001).

 

Рэакцыя газеты "Новы час" выказвае свае шчырыя спачуванні родным і сваякам Пятра Марцава. Светлая памяць...

Каментаваць