Шэсце на «Дзяды» ў Курапаты (шмат фота)

Сёння, 5 лістапада, адбываецца традыцыйнае шэсце на Дзяды ў Курапаты. 

Арганізатарам акцыі выступіла КХП-БНФ.


Збор удзельнікаў шэсця адбываецца каля гадзіннікавага завода ў Мінску. А 15-й гадзіне ў Курапатах пройдзе мітынг. Акцыя дазволена ўладамі.

Зміцер Дашкевіч з дзецьмі


Анлайн-трансляцыю з шэсця вядзе "Радыё Свабода"




Калона збочыла з праспекта Незалежнасці на вуліцу Каліноўскага. Перыядычна гучаць лозунгі "Жыве Беларусь!".


Удзельнікі шэсця ідуць па вуліцы Карбышава

На вуліцы Гамарніка  супрацоўнікі міліцыя папрасілі, каб удзельнікі акцыі схавалі плакаты, на якіх узгадваецца Ленін.

Калона прыйшла ва ўрочышча Курапаты.

Адмыслова для акцыі мастак Алесь Марачкін намаляваў плакат.


Фізаліс — сімвал сёлетніх "Дзядоў".



Абмеркаванне:

  • тн
  • 2017-11-05 12:48:27
Жыве БЕЛАРУСЬ!!!
  • nik
  • 2017-11-05 15:47:28
Вялiкi дзякуй БЕЛАРУСЫ!!!
  • Бел
  • 2017-11-05 23:04:19
100%

Каментаваць