Шуневіч:«Не рэагаваць на падобнага кшталту падзеі мы не маем ніякага права» (відэа)

 "Я называю гэта прапагандай таго вобразу жыцця, які нам непрымальны", — кажа міністр унутраных спраў.

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч выказаўся пра вясёлкавы сцяг, які 17 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, з'явіўся на будынку брытанскай амбасады ў Мінску. Раней была агучана заява МУС з крытыкай аднаполых адносінаў. Адзначалася, што "ініцыятыву замежнай дзяржавы стварыць праблемы там, дзе іх не існуе, удалай назваць нельга".

Шуневіч пракаментаваў сітуацыю ў праграме "Размова ў прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1":

"Мы мяркуем, што па-першае, не рэагаваць на падобнага кшталту падзеі мы не маем ніякага права. Гэта ўнутраная справа, у тым ліку нашага міністэрства. Паколькі дэманстрацыя гэтага атрыбуту... адбываецца ўадкрытую, у нашай сталіцы, яго сузіраюць і задаюць пытаньне "што гэта?" нават недасведчаныя людзі, атрымліваючы пры гэтым адпаведны каментар — можа нават залішні і г. д. Я называю гэта прапагандай таго вобразу жыцця, які нам непрымальны. І гэта асноўны матыў, які заахвоціў нас праз некаторы час даць свой каментарый адносна гэтага.

І я яшчэ больш скажу, шчыра, што праблема пранікнення ў наша грамадства ўсіх неўласцівых, ненатуральных і іншых дэструктыўных асаблівасцяў, ідэалогіі і да т. п., безумоўна, адбываецца, і вялікіх імунітэтаў, на жаль, сёння апроч нашай гісторыі і рэлігіі, няма".



Чытайце таксама:

Юрыст Алег Агееў: Выказванні адносна сексуальных меншасцяў на сайце МУС абуральныя


euroradio.fm


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць