Тамара Сяргей не здолела пакараць МУС

Уступіла ў законную сілу адмова на заяву юрысткі Тамары Сяргей ва ўзбуджэнні  грамадзянскай справы на неправамерныя дзеянні Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь.
Тамара Сяргей

Тамара Сяргей



Сваёй пастановай ад 21 ліпеня калегія па грамадзянскіх справах Мінгарсуда ў складзе Аляксея Бычко, Алены Крук і Іны Яблакавай (старшыня) падтрымала вызначэнне суддзі суда Цэнтральнага раёна Мінска Івана Майсейчыка ад 19 мая.
 
Сваю адмову суддзя Іван Майсейчык матываваў тым, што іскавая заява праваабаронцы не падведамасная разгляду ў судзе.
 
У скарзе ў Мінскі гарадскі суд на пастанову Івана Майсейчыка Тамара Сяргей звярнула ўвагу на наступнае.

Для таго, каб ёй адмовіць, Іван Майсейчык прымяніў норму права, якая не мае адносінаў да просьбаў, выкладзеных у скарзе. “Больш таго, суддзя перакруціў факты, пададзеныя ў маёй скарзе. Дзеянні Івана Майсейчыка я расцэньваю як доказы яго поўнай залежнасці ад выканаўчай улады. Пры гэтым суддзя ўпэўнены ў сваёй беспакаранасці за непрыкрытае парушэнне закону”, — падкрэсліла юрыстка.
 
Нагадаем, што 6 лістапада 2015 года, у дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, юрыстка была затрыманая на чыгуначным вакзале Мінска падчас сустрэчы з актывістамі Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, каб разам паехаць да Палаца незалежнасці, дзе павінна была адбыцца цырымонія інаўгурацыі. Супрацоўнік Мінскага аддзела ўнутраных справаў (АУС) на транспарце, падпалкоўнік Сяргей Гаркавы ў прысутнасці старшага прапаршчыка Сяргея Махнача затрымаў юрыстку па абвінавачванню грамадзянкі Тарасавай у тым, што Тамара Сяргей адкрыта скрала ў гэтай жанчыны 300 долараў ЗША.

У сувязі з гэтымі дзеяннямі, якія праваабаронца лічыць правакацыйнымі, Тамара Сяргей накіравала скаргі міністру ўнутраных справаў Ігару Шуневічу і Генеральнаму пракурору Аляксандру Канюку.

Вынікам праверкі гэтых скаргаў стала выснова, што (на мове арыгіналу — М.Г.) “нарушений законодательства в действиях сотрудников Минского ОВД на транспорте, а также в действиях Тарасовой Т.Н. не установлено”.

Засталіся безвыніковымі і ўсе спробы юрысткі атрымаць адказы на свае пытанні наконт затрымання. А пасля таго, як жанчыну прыняў намеснік міністра ўнутраных справаў Мікалай Мельчанка, з ёй было спынена ліставанне і адмоўлена ў сустрэчы з кіраўніком МУС Ігарам Шуневічам.                

У сваёй заяве ад 12 мая ў суд Цэнтральнага раёна Мінска Тамара Сяргей прасіла суд абавязаць МУС правесці праверку законнасці яе затрымання Сяргеям Гаркавым і Сяргеям Махначом,  адказаць на пытанні, а таксама абавязаць Міністэрства ўнтураных справаў пазнаёміць яе з матэрыяламі праверкі па заяве грамадзянкі Тарасавай.

У каментары НЧ юрыстка заявіла, што згодна заканадаўству Мінгарсуд “павінен быў праверыць доказы маёй скаргі і падставы для адмовы суддзі Івана Майсейчыка”. “Аднак суд гэтага не зрабіў і аўтаматычна падтрымаў суддзю Івана Майсейчыка. Такія дзеянні суддзяў Аляксея Бычко, Алены Крук і Іны Яблакавай сведчаць пра тое, што яны проста выканалі загад наконт маёй справы, як раней гэта зрабіў Іван Майсейчык”, — сказала Тамара Сяргей.
 

 

 

Абмеркаванне:

  • Коваленко
  • 2016-07-23 09:27:14
Получается, что Законы нашего государства только на бумаге. Складывается мнение, что в нашей стране правоохранительные органы и Суды захватили ОПГ и принуждают всех подчиняться их понятиям. Я считаю, что у этих людей свой интерес, добиться всенародного недоверия действующей власти, спровоцировать людей на защиту законных прав подручными средствами.
  • яковлевич
  • 2016-07-23 10:02:17
Любимая фраза чиновников "Обращайтесь в суд" в настоящее время означает "пошел .......". В общем, очень далеко. Если вдуматься, они плюя на статьи Конституции РБ, фактически плюют на того, кто её подписал. Что касается судебной системы, то здесь имеет место быть, что то вообще несуразное. Статья Конституции 104 гласит "Закон не имеет обратной силы, за исключением, когда он смягчает или отменяет ответственность граждан" Недавно разговаривал с родителями одного осужденного . Не буду спорить, виновен их сын или нет, дело не в этом. Человек получил 9 лет, отсидел 8 лет. Согласно законодательства, как ставшего на путь исправления, выездной суд освободил его условно досрочно. Человек побыл на свободе 6 месяцев, но "сверху" пришла команда "...ужесточить.." Приехали, забрали, к сроку добавили 6 месяцев и поместили в зону. Вот так судьи обращаются с Основным Законом Республики Беларусь. Как говорится - "Комментарии излишни"

Каментаваць