ТБМ прапануе ставарыць беларускамоўныя гімназіі ў кожным раёне Беларусі

Рада Таварыства беларускай мовы звярнулася да Міністэрства адукацыі з прапановай стварыць гімназіі з беларускай мовай навучання ў кожным раёне Беларусі.
Ілюстрацыйнае фота. ria.ru

Ілюстрацыйнае фота. ria.ru

На думку ТБМ, гэта здыме пытанне аб навучанні дзяцей на беларускай мове ў сувязі з закрыццём малакамплектных школ у вёсках, а таксама павысіць узровень адукацыі вучняў.

Пачаць гэтую справу прапануюць «з цэнтральных раёнаў Мінскай вобласці: Стаўбцоўскага, мясціны якога звязаныя з жыццём і дзейнасцю класіка нашай літаратуры Якуба Коласа, і Нясвіжскага, дзе на высокім міжнародным узроўні папулярызуецца наша слаўная гісторыка-культурная спадчына».  

Каментаваць