ТБМ падтрымала ідэю ўсталяваць у сталіцы памятны знак беларускай мове

Сакратарыят Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны падтрымаў ідэю беларускага патрыёта сп. М.Ярмашэвіча з Брэста, які на старонках “Народнай Волі” выступіў з прапановай усталяваць у Мінску памятны знак у гонар дзяржаўнай беларускай мовы.



Пра гэта гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.

Згодна паведамленню, была сфармавана ініцыятыўная група па стварэнні аргкамітэта па гэтым пытанні на чале са старшынём ТБМ Алегам Трусавым.

Зараз сакратарыят ТБМ прапануе далучыцца да дзейнасці аргкамітэта беларускіх пісьменнікаў, навукоўцаў, архітэктараў, скульптараў, мастакоў, дызайнераў і бізнесоўцаў.

Аргкамітэт напачатку павінен будзе зрабіць наступную працу: распрацаваць канцэпцыю помніка і зрабіць яго макет; вызначыць месца ў г. Мінску для яго ўсталявання і ўзгадніць з органамі ўлады; скласці каштарыс і сабраць неабходныя сродкі для пабудовы гэтага мемарыяльнага знака.

ТБМ запрашае неабыякавых грамадзян Беларусі далучыцца да працы аргкамітэта і дасылаць свае прапановы на адрас: г. Мінск, 220034, п/с № 41, ТБМ. Эл. адрас: siadziba@gmail.com.

Каментаваць