ТБМ перанесла з’езд на 2 лістапада

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны перанесла з’езд на 2 лістапада. Пра гэта «Новаму часу» паведаміў кіраўнік ТБМ Алег Трусаў.



У лісце, падпісаным Трусавым, адзначаецца, што 26 студзеня 2014 года Рада ТБМ вырашыла склікаць чарговы ХІІ з'езд ТБМ 26 кастрычніка 2014 года. Аднак, кіраўніцтву ТБМ не ўдалося знайсці адпаведнае памяшканне для правядзення з'езду на гэтую дату.

Таму па ўзгадненні з большасцю сяброў Рады і Сакратарыята прынята рашэнне правесці ХІІ з'езд арганізацыі 2 лістапада. Заказана і ўжо аплачана памяшканне для правядзення з'езда ў канферэнц-зале Мінскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Йоханеса Рау па адрасе: пр-т газеты «Праўда», 11. г. Мінск (ст. метро «Пятроўшчына»).

Праект парадку дня з'езда.

1. Рэгістрацыя дэлегатаў і гасцей з'езда - 10.00-11.30

2. Правядзенне з'езда - 11.30-16.00

3. Паседжанне новаабранай Рады - 16.10-16.50.

Прадугледжаны перапынак на абед.

Алег Трусаў просіць ад усіх зарэгістраваных структур ТБМ закончыць вылучэнне дэлегатаў на з’езд і як мага хутчэй даслаць у Сакратарыят усе неабходныя дакументы.

Каментаваць