Тэніс для сіротаў. Патрэбна дапамога

Валанцёрская група "Аб'яднанне беларускіх актывістаў", якая займаецца падарожжамі ў дзіцячыя дамы і прытулкі Мінска, з кастрычніка плануе рэалізацыю сацыяльнага праекта па спартовай тэматыцы.



Сутнасць праекта — навучанне усіх жадаючых у дзіцячых дамах і прытулках настольнаму тэнісу. А таксама арганізацыя спаборніцтваў па тэнісу сярод дзяцей, якія засталіся без папячэння бацькоў. У Беларусі падобных акцый яшчэ не праводзілася.
На працягу чатырох  месяцаў валанцёры "Аб’яднання беларускіх актывістаў" збіраюцца праводзіць навучанне. Пасля чаго адбудзецца адбор на турнір. Прызёры і ўдзельнікі турніру будуць узнагароджаны.

Для паспяховай рэалізацыі праекты валанцёрскай группе "Аб'яднанне беларускіх актывістаў" патрэбна дапамога ў набыцці сталоў для тэнісу, ракетак, сетак і шарыкаў.

Даведкі і прапановы супрацоўніцтва па тэлефонах: +375256814394 (Life), +375444874046 Velcom, А таксама на сайце проекта: http://oba.by/  і ў групе ВКонтакте: http://vk.com/oba_by
 

Каментаваць