Тэрарысты, якія захапілі будынак тэлерадыёкампаніі, наладжваюць вяшчанне расійскіх каналаў

Тэрарысты заявілі аб тым , што іх спецыялісты наладзяць вяшчанне расійскіх тэлеканалаў у рэгіёне, пасля ўсталявання неабходнага абсталяванне ў Данецкім тэлецэнтры, паведамляе "Украінская праўда".



Захопнікі патрабуюць адключыць ўкраінскія каналы. Фота tsn.ua


"У будынак зайшлі нашы інжынеры, будуць наладжваць вяшчанне расійскіх тэлеканалаў, гэта працэс працяглы. Будынак знаходзіцца пад нашым кантролем. Можна ісці і працягваць мітынг", — паведаміў адзін з актывістаў, перадае РИА-Новости.

 

Пасля гэтай заявы частка людзей пачала сыходзіць ад тэлецэнтра.

 

Пазней з будынка выйшаў адзін з прадстаўнікоў сепаратыстаў і заявіў: "Цяпер спецыялісты працуюць над тым, каб да вечара на "27 канале" запусціць канал Данецкай народнай рэспублікі".

 

У памяшканні тэлерадыёкампаніі занеслі спадарожнікавую талерку, кабелі, а таксама іншае тэлевізійнай абсталяванне.

 

Уваход у будынак ахоўваюць мужчыны з нашыўкамі "Аплот".



Тэрарысты заяўляюць, што ўкраінскія тэлеканалы будуць адключаныя.


 

Каментаваць