«Тое, што зрабіла зборная Расіі, абсалютна непрымальна»

Федэрацыя хакея Расіі будзе пакарана за непавагу, якую гульцы зборнай праявілі ў адносінах да канадскай каманды пасля фінальнага матчу чэмпіянату свету. 



Пра гэта ТАСС заявіў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазель.

Як вядома, па завяршэнні матчу перад выкананнем гімна Канады ў гонар перамогі каманды на сусветным першынстве большая частка хакеістаў расійскай каманды сышла з пляцоўкі.
 
 
«Па вяртанні з чэмпіянату свету мы абмяркуем гэтае пытанне, звяжамся і з кіраўніцтвам Федэрацыі хакея Расіі. У IIHF ёсць рэгламент, і пэўнае пакаранне дакладна будзе вынесена», — сказаў Фазель.
 
 
«Калі я гэта ўбачыў, то моцна засмуціўся, — сказаў прэзідэнт IIHF. — За 29 чэмпіянатаў свету, на якіх мне давялося прысутнічаць, гэта першы такі выпадак. Тое, што зрабіла расійская каманда, абсалютна непрымальна.
 
 
На лёдзе падчас гульні могуць адбывацца любыя падзеі — сутыкненні, бойкі. Але адсутнасць павагі да суперніка пасля матчу нікуды не варта».
 
 
Некаторыя з расійскіх гульцоў ўсё ж засталіся на пляцоўцы — гэта, у прыватнасці, Аляксандр Авечкін, Яўген Малкін, Віктар Ціханаў, Дзмітрый Кулікоў.
 
 
«Я бачыў, што Авечкін і Малкін спрабавалі спыніць астатніх гульцоў, што рванулі ў распранальню. У гэтым выпадку нельга вешаць віну на саміх хакеістаў.
 
 
У зборнай ёсць кіраўніцтва — галоўны трэнер і генеральны менеджар, якія павінны былі знаходзіцца на лёдзе ў гэты момант і прадухіліць такую сітуацыю», — адзначыў функцыянер.
 
 
«У нядзелю я ўбачыў тое, пра што і падумаць не мог у дачыненні да Расіі. З вялікай павагай стаўлюся да вашай краіны, бачу, як там любяць і развіваюць спорт, таму засмучаны ўдвая. Падобныя паводзіны, як пасля цяперашняга фіналу, шкодзіць і Расіі, і хакею, і ўсім тым, хто мае дачыненне да нашай любімай гульні», — сказаў кіраўнік IIHF.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць