Топ пекных месцаў, куды варта выправіцца ў цёплае надвор'е

Перыяд адпачынкаў ды вакацый набліжаецца. З гэтай нагоды мы падрыхтавалі спіс пекных і цікавых месцаў беларускай прыроды, куды можна выправіцца ўжо цяпер ды папесціць сябе неверагоднымі краявідамі і гармоніяй з навакольным асяроддзем.

1. Ельня

Ельня — азёрна-багнавы комплекс, самы вялікі ў Беларусі і адзін з самых вялікіх у Еўропе. Налічвае каля 118 азёраў. Узрост комплексу — 9 тысяч гадоў, ды тут захаваліся ўнікальныя для Беларусі расліны (напрыклад, 23 віды птушак Чырвонай кнігі) і жывёлы (11 уключаны ў Чырвоную кнігу). Комплекс здзіўляе сваёй прыгажосццю, дрэвы і расліны суіснуюць з багнай і вадой. Для турыстаў і даследчыкаў у комплексе была пабудавана экатрапа працягласццю ў 1,5 км — самая доўгая і шырокая ў Еўропе!

2. Браслаўскія азёры


mylove.ru

Напэўна, большасць беларусаў знаёмыя з краявідамі Браслаўскіх азёр пераважна праз візуальны шэраг, рознага кшталту білборды, ролікі на тэлебачанні, каляндарыкі і гэтак далей. Але тыя месцы варта наведаць ужывую. Браслаўскія азёры — месца тысяч відаў жывёл і раслін, ды мноства азёр, багата з якіх маюць сваю гісторыю, легенды, байкі, а некаторыя траплялі і ў літаратурныя творы.

3. Белавежская пушча


34travel.me


Хоць гэта, бадай, адно з самых разрэкламаваных месцаў Беларусі, абмінуць увагай пушчу мы не маглі. Белавежская пушча адметная і гістарычна. Гэта старэйшы запаведнік Еўропы, а мясцовыя лясы згадваюцца яшчэ ў Іпаціеўскім летапісу. Менавіта тут падоўгу жыў і паляваў на тураў і зубраў Уладзімір Манамах, тут палявалі князі ВКЛ, каралі Рэчы Паспалітай і расійскія імператары. Менавіта ў Белавежскай пушчы было падпісана пагадненне пра спыненне існавання СССР.

4. Мёртвае возера


realt.onliner.by

Возера цалкам апраўдвае сваю назву. У лесе вакол яго рэдка сустракаецца жыўнасць, а ў самім возеры амаль няма рыбы. З Мёртвым возерам звязаны шэраг легенд: адсутнасць дна, затоплены горад, старажытны праклён. Але ўсю містыку выкрываюць навукоўцы, якія сцвярджаюць, што пад возерам, глыбіня якога 24 метры, знаходзіцца поласць у 300 метраў з серавадародам, а масы вады на глыбіні стагоддзямі не рухаюцца.

5. Крэйдавыя кар'еры


tourismnews.by


Крэйдавыя кар'еры пад Ваўкавыскам таксама называюць беларускімі Мальдзівамі, бо штучны вадаём выглядае надзвычай прыгожа і незвычайна для мясцовых краявідаў: бірюзовая бліскучая важа і белыя берагі. Па некаторых падліках плошча кар'ера роўная 300 футбольным палям. Крэйдавыя кар'еры сталі папулярным месцам не толькі адпачынку, але і фота ды відэаздымкаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць