Топчуць закон

Генеральная пракуратура Беларусі непісьменная і раўнадушная да матэрыяльнага дабрабыту грамадзян краіны, — сцвярджае чытач НЧ Андрэй Мініч. Спадар Мініч працуе ў сілавых органах і добра знаёмы з заканадаўствам краіны. Таму адпіскі на яго звароты ад вышэйшых службовых асобаў з прыдуманымі фармулёўкамі “не пракатваюць. А патрапіўся б не надта дасведчаны грамадзянін — паверыў бы ў міфы Генпракуратуры!

(Пінская шляхта)



Генеральная пракуратура Беларусі непісьменная і раўнадушная да матэрыяльнага дабрабыту грамадзян краіны, — сцвярджае чытач НЧ Андрэй Мініч. Спадар Мініч працуе ў сілавых органах і добра знаёмы з заканадаўствам краіны. Таму адпіскі на яго звароты ад вышэйшых службовых асобаў з прыдуманымі фармулёўкамі “не пракатваюць. А патрапіўся б не надта дасведчаны грамадзянін — паверыў бы ў міфы Генпракуратуры!

(Пінская шляхта)


Гісторыя пра тое, як Генпракуратура Беларусі села ў калюжыну, пачалася з банальнага: Андрэй Мініч падаў зварот з просьбай разгледзець пастанову Мінэканомікі аб падвышэнні цэнаў на харчовыя тавары на прадмет парушэння правоў грамадзян. Маўляў, гэтая пастанова вядзе беларускі народ да галечы.

Генеральная пракуратура разгледзела зварот спадара Андрэя Мініча па пытанню пратэсту на пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2012 года № 41 “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2012 года № 35, якой былі змененыя максімальныя адпускныя цэны на шэраг харчовых тавараў. І прыйшла да высновы, што “ў звароце няма якіх-небудзь звестак аб парушэнні законнасці. У такіх абставінах падстаў для прымянення мераў пракурорскага рэагавання няма. Але спаслалася на часткі 4 і 6 артыкула 141 Крымінальна-выканаўчага кодэксу, якія быццам бы гарантуюць права паўторнага звароту да нагляду. Казус у тым, што ў гэтым кодэксе Беларусі ў артыкуле 141 “Прыпыненне выканання рашэння ў сувязі з падачаю скаргі няма ні часткі 4, ні часткі 6, на якую спаслаўся намеснік генпракурора А. К. Стук.

Відаць, спадар Стук чытаў “Пінскую шляхту ды ўзяў на ўзбраенне прыём Кручкова, які прамаўляў: “Не магу, не магу! Знаеш, па всеміласцівейшаму ўказу нашага гасудара 1881 года, сенцября 75-га дня какой вялікі адказ за паблажку сторанам в угаловнам прэступленіі?! Не толькі пасаду магу страціць, но і лічнасць падвергнется опасносці.

Андрэй Мініч, абураны такой нахабнасцю, падаў скаргу на дзеянні работнікаў Генеральнай пракуратуры ажно ў Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь. Там скаргу разгледзелі і адправілі яе на разгляд у... Генеральную пракуратуру, “якая праінфармуе вас пра вынікі.

 — Як грамадзянін дзяржавы я звярнуўся ў Генпракуратуру і атрымаў адтуль адказ-адпіску за подпісам намесніка генпракурора А. К. Стука, які спасылаецца на міфічныя часткі артыкула. Гэта сведчыць пра непісьменнасць супрацоўнікаў Генпракуратуры, а таксама пра іх бяздушша і нежаданне разабрацца ў праблемах простых грамадзян краіны. Гэты факт быў мне надзвычай непрыемны, бо я звярнуўся ў вышэйшы наглядны орган Рэспублікі Беларусь, — абураецца Андрэй Мініч. Ён падкрэслівае, што хаця сам і працуе ў “органах, гэта ніяк не перашкаджае абараняць свае правы: “Артыкул 60 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дазваляе незалежна ад прафесійнай прыналежнасці кожнаму грамадзяніну звяртацца ў дзяржаўныя органы з абгрунтаванымі прэтэнзіямі і скаргамі.

З Андрэем Мінічам паспрабавалі пафантазіраваць на тэму, “а што, калі б ўсе грамадзяне былі так добра юрыдычна падкаваныя. Лірыкі не атрымалася.

— Рэспубліка Беларусь — унітарная, прававая, дэмакратычная дзяржава. І службовыя асобы абавязаны выконваць законы дзяржавы, абараняць правы і законныя інтарэсы грамадзян, разглядаць заявы па сутнасці, а не дасылаць адпіскі.

Калегі і сябры цалкам мяне падтрымліваюць. У маіх зваротах няма прыкметаў парушэння закону. Тым больш як чалавек з юрыдычнай адукацыяй я падкрэсліваю, што халатныя дзеянні службовых асобаў не мусяць паўтарацца ў дачыненні да ўсіх грамадзян, гэтая справа не тычыцца выключна мяне. Мой пункт гледзішча абгрунтаваны, а прэтэнзіі цалкам рэзонныя. Апісаная сітуацыя прадэманстравала непрафесійную працу вышэйшых службовых асобаў. Дзяржаўныя органы плююць на закон і топчуць яго, што ў дэмакратычным грамадстве абсалютна недапушчальна, — рэзюмуе спадар Мініч пасля перапіскі з Генеральнай пракуратурай Беларусі.
 

Каментаваць