Транспартная сетка Гродна зменіцца: магістраль пройдзе па рэштках сярэднявечнага горада

У сувязі з неабходнасцю разгрузіць гістарычны цэнтр горада, распрацаваны праект будаўніцтва транспартных абыходаў. Змены адбудуцца ўжо сёлета.

Плануецца працяг вуліцы Падгорнай з выхадам на вуліцу Будзённага (з усходняга боку) і будаўніцтва дублёра вуліцы Вялікай Траецкай (з заходняга боку). Праекты рыхтуе Інстытут “Гроднаграмадзянпраект.



У сувязі з неабходнасцю разгрузіць гістарычны цэнтр горада, распрацаваны праект будаўніцтва транспартных абыходаў. Змены адбудуцца ўжо сёлета.

Плануецца працяг вуліцы Падгорнай з выхадам на вуліцу Будзённага (з усходняга боку) і будаўніцтва дублёра вуліцы Вялікай Траецкай (з заходняга боку). Праекты рыхтуе Інстытут “Гроднаграмадзянпраект.

Распрацавана дакументацыя на рэканструкцыю вул. Будзёнага з пашырэннем да чатырох палос руху і рэканструкцыяй пляцоўкі чыгуначнага вакзала. Акрамя таго, плануецца завяршыць будаўніцтва двух участкаў унутрыгарадской аб’яздной магістралі: паўднёва-заходняе паўкальцо (працяг вул. Славінскага да вул. В. Соламавай з будаўніцтвам пуцеправода над чыгункай) і паўночна-ўсходняе паўкальцо (ад пр. Касманаўтаў да вул. Брыкеля з пуцеправодам над чыгункай у раёне Азёрскай шашы).

Сваё меркаванне адносна праекта выказаў гродзенскі краязнаўца Ігар Лапеха, адзін з аўтараў альтэрнатыўнай прапановы па развіцці транспартнай сістэмы Гродна:
 
— Дзякуй Сямёну Шапіры за тое, што ўзяўся за будаўніцтва малога транспартнага кальца. Спадзяюся, гэта развяжа транспартныя праблемы, але мы катэгарычна супраць будаўніцтва дублёра Траецкай. Гэта будзе магутная транзітная магістраль па рэштках сярэднявечнага горада, магутны археалагічны пласт будзе знішчаны.

Гэта пагроза сінагозе, спакойным прагулкам турыстаў па гістарычным цэнтры, доступу да замкаў і цэлым археалагічным пластам (падмуркам царквы ХІІ стагоддзя, мураваных вежаў часоў Вітаўта, драўлянага горада Х–ХІІ стагоддзяў), даследаванні тут не праводзіліся.

Мы будзем пераконваць, што і без вуліцы дублёра Траецкай транспартная сістэма будзе працаваць.
А другое — вуліцы Кірава, Карла Маркса і Давыда Гарадзенскага проста абавязаныя быць пешаходнымі. Гэта яшчэ магчыма зрабіць, а інакш гістарычны цэнтр горада развівацца не зможа.

Паводле сайта “Твой стыль

Каментаваць