Трасцянец: ахвяры савецкага і нацысцкага рэжымаў

11 траўня з удзелам архітэктараў, гісторыкаў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і грамадскіх аб’яднанняў адбыўся Міжнародны форум культуры памяці нацысцкага лагеру смерці Трасцянец – аднаго з месцаў масавага знішчэння людзей на тэрыторыі Беларусі ў гады нямецка-савецкай вайны. Сярод асноўных пытанняў абмяркоўваліся культура і традыцыі мемарыялізацыі памятных месцаў Другой сусветнай вайны, праблемы, звязаныя з конкурсамі праектаў мемарыяльнага комплексу “Трасцянец.

Як адзначыў гісторык Ігар Кузняцоў, да гэтага часу колькасць ахвяраў лагеру смерці ацэньваецца па-рознаму. Паводле надзвычайнай камісіі, якая працавала на месцы трагічных падзеяў у 1944 годзе, тут знішчаныя больш за 500 тысяч асобаў, аднак праз два тыдні камісія назвала ўжо іншую лічбу – 206 тысяч. Сёння мы аперуем афіцыйнымі звесткамі, якія фігуруюць на мемарыяльным знаку, – больш за 150 тысяч. Паводле І. Кузняцова, колькасць ахвяраў не перавышае 60 тысяч.

“У гэтым месцы праходзілі савецкія расстрэлы ў 1930-я гады, – удакладняе ён, – тут расстрэльвалі зняволеных менскіх турмаў, так званых палітычных, у ноч з 25 на 26 чэрвеня 1941 года, перад уваходжаннем нямецкіх войскаў у Менск. Тут адбываліся расстрэлы і пасля вайны, але яны ўжо не мелі масавага характару. Так што гэтае месца – сканцэнтраванне ахвяраў двух рэжымаў – савецкага перадваеннага і нацысцкага перыяду акупацыі. Мемарыяльны знак у іхную памяць, усталяваны на 18-м кіламетры Магілёўскай шашы, стаіць не на месцы лагеру. Яго трэба было б паставіць ва ўрочышчы Благаўшчына – на месцы, дзе цяпер гарадское сметнішча, створанае ў 1956 годзе. Калі я задаў пытанне прадстаўнікам улады, чаму знак усталявалі ўбаку, мне адказалі: так ён лепш відаць з дарогі.

Паводле І. Кузняцова, цяпер ідзе гаворка пра пашырэнне мемарыялу, і зноў рабіць гэта плануецца не ва ўрочышчы Благаўшчына, дзе адбываліся масавыя расстрэлы, а ў іншым месцы.

belsat.eu

Каментаваць