Трэці сектар хоча легалізавацца

Юрысты адзначаюць паляпшэнне сітуацыі ў галіне трэцяга сектару. НДА, натхнёныя першымі поспехамі, спяшаюцца легалізавацца.

Юрысты адзначаюць паляпшэнне сітуацыі ў галіне трэцяга сектару. НДА, натхнёныя першымі поспехамі, спяшаюцца легалізавацца.

Адна з буйнейшых асацыяцый грамадскіх арганізацый Беларусі — Асамблея НДА, якая налічвае каля 250 грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, рыхтуецца да рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі. У сакавіку запланавана правесці форум грамадскіх аб’яднанняў і актывістаў, падчас якога, верагодна, і будзе праведзены ўстаноўчы сход Асамблеі. Форум НДА мяркуецца правесці ў памяшканні Нямецкага адукацыйнага цэнтра (ІBB). Адпаведная заяўка ўжо пададзеная ў адміністрацыю ўстановы. Сузаснавальнікам Нямецкага адукацыйнага цэнтра, акрамя пасольства Германіі ў Беларусі, з’яўляецца  Мінгарвыканкам, таму ён непасрэдна ўплывае на прыняцце рашэнняў пра дазвол-забарону арэнды. Дазвол на правядзенне сходу грамадскіх арганізацый у Мінску (па часе ён акурат супадае з “тэставым перыядам для ўладаў Беларусі), а таксама рэгістрацыя Саюзу няўрадавых арганізацыяў — Асамблеі, будзе істотным індыкатарам пазітыўных зменаў.

Юрыст Юрый Чавусаў адзначае, што цяпер “справы з рэгістрацыяй грамадскіх арганізацый у Беларусі дэманструюць некаторае паляпшэнне. Рэзалюцыя Еўрапарламенту, якая патрабавала нармалізацыі становішча ў галіне няўрадавых арганізацый, у прынцыпе, спрацавала. Зарэгістраваны рух “За свабоду, на працягу двух год запар колькасць рэгістрацый павялічылася на сотні. Па беларускіх мерках, гэта шмат. Але гэта пакуль не прывяло да ўстойлівага змянення заканадаўства. Улады ў межах дзеючага заканадаўства то падціскаюць гайкі, то паслабляюць. Цяпер мы ў перыядзе “адлігі, і трэба дамагацца, каб гэтыя паслабленні былі замацаваныя інстытуцыянальна, то бок прававым чынам змяніўся парадак рэгістрацыі.

Таксама пра свой намер у бліжэйшы час паспрабаваць зарэгістраваць грамадскую арганізацыю паведаміў старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна Алесь Бяляцкі. У нядзелю 18 студзеня ў Мінску адбыўся ўстаноўчы сход грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна. Кіраўніком аб’яднання быў абраны праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі. Заснавальнікамі “Нашай Вясны з’яўляюцца праваабаронцы, журналісты і грамадскія дзеячы з розных рэгіёнаў краіны, якія раней уваходзілі ў арганізацыю, ліквідаваную ўладамі па рашэнні Вярхоўнага суда Беларусі яшчэ ў кастрычніку 2003 года. Праваабарончы цэнтр “Вясна пасля ліквідацыі спрабавалі зарэгістраваць тройчы, але Мінюст штораз знаходзіў прычыны для адмовы.

Спробы зарэгістраваць грамадскія арганізацыі, якія раней знаходзіліся ў “чорным спісе дзяржавы, актывісты трэцяга сектара лічаць тэстам на лаяльнасць уладаў і гатоўнасць іх да дэмакратычных пераменаў у краіне.

Каментаваць