Трэцякурсніца атрымала на конкурсе стартапаў $50 000 на хостэл у Мінску

Студэнтка трэцяга курсу Беларускага інстытуту правазнаўства Ксенія Курусь распрацавала праект адбудовы сеткі моладзевых хостэлаў па ўсёй Беларусі. І атрымала фінансаванне ў $50 тысяч на свой першы хостэл у Мінску праз конкурс стартапаў.

У студзені 2012 года Ксенія Курусь прыйшла на конкурс стартапаў Startupweekend і распавяла пра сваю ідэю экспертам і інвестарам. Дзяўчыну не спыніла, што мерапрыемства было для IT-праектаў. Вынік — 12 мая ў Мінску адкрываецца вандроўны хостэл Traveler.

«Захацелася стварыць сапраўдны еўрапейскі хостэл, каб турысты, якія ня могуць дазволіць сабе гатэль, мелі магчымасць спыніцца ў хостэле, прыемна бавіць там час, адпачыць, пазнаёміцца, зайсці ў інтэрнэт… увогуле, каб склалася добрае ўражанне», — кажа Ксенія.

Студэнтка кажа, што бізнэс-план ёй дапамог распрацаваць яе ж выкладчык па эканоміцы, а грошы на яго дзяўчына шукала ўжо цэлы год.

«За мой праект прагаласавалі [на конкурсе стартапаў], і ўжо на наступны дзень я размаўляла з інвестарам Аляксандрам Кныровічам, паказала яму бізнэс-план». Гэты ж інвестар у выніку прапанаваў студэнтцы $50 тысяч на адкрыццё першага хостэлу на 40 чалавек у Мінску.

«Мы пастараліся зрабіць усё магчымае, каб забяспечыць максімальна камфортныя ўмовы пражывання, прыдумалі шмат розных «фішак». У нас пастаянна будуць праходзіць розныя мерапрыемствы. Напрыклад, вечарынкі з глінтвейнам, кінапаказы пад адкрытым небам. Кліенты змогуць карыстацца Wi-Fi і бясплатнымі нэтбукамі, гульнявымі прыстаўкамі X-Box, будзе па 2 ванныя пакоі на паверсе».

Суткі пражывання ў хостэле будуць каштаваць $15. Для спартыўных каманд або вялікіх турыстычных груп, а таксама для ўладальнікаў міжнародных картак ISIC будуць зніжкі.

Traveler — не першы хостэл у Мінску. Сярод іншых праектаў існуе нават план адбудовы хостэлу БРСМ у сталіцы.

Паводле generation.by
 
Каментаваць