Трэцяму сектару не прагназуюць светлай будучыні

2011 год быў  адзначаны ўзмоцненым ціскам  на праваабарончыя арганізацыі,  а магчымасці для рэалізацыі  свабоды асацыяцыяў у Беларусі не палепшыліся. Такія высновы аўтараў штогадовага агляду “Свабода  асацыяцыяў і прававы стан  няўрадавых арганізацыяў у Беларусі.

2011 год быў  адзначаны ўзмоцненым ціскам  на праваабарончыя арганізацыі,  а магчымасці для рэалізацыі  свабоды асацыяцыяў у Беларусі не палепшыліся. Такія высновы аўтараў штогадовага агляду “Свабода  асацыяцыяў і прававы стан  няўрадавых арганізацыяў у Беларусі.

Сярод станоўчых  аспектаў у сферы дзейнасці трэцяга сектару юрыст Асамблеі НДА Юры Чавусаў вылучыў непрыняцце ў 2011 годзе Закону аб некамерцыйных арганізацыях. “Праект гэтага Закону  выклікаў сур’ёзную заклапочанасць сярод беларускіх НДА, 112 арганізацыяў падпісалі супольны зварот да заканадаўцаў з прапановаю адкласці прыняцце гэтага закону — і ён не быў унесены ў парламент, — адзначыў Юры Чавусаў. Таксама пазітыўныя палажэнні назіраюцца ў галіне далучэння прадпрымальніцкіх арганізацыяў да выпрацоўкі палітычных рашэнняў у гэтай сферы. Аднак, паводле  аўтараў агляду, адмоўных тэндэнцыяў у 2011 годзе было нашмат больш. 
 
У прыватнасці ўвосень 2011 года былі прынятыя змены ў заканадаўства, што ўводзяць абмежаванне для фінансавання  грамадскіх аб’яднанняў і партыяў, у тым ліку ўводзяць крымінальную адказнасць за парушэнне парадку  атрымання замежнай бязвыплатнай дапамогі. У гэтым кантэксце 2011 год стаўся беспрэцэдэнтым годам уціску на праваабарончыя арганізацыі: “Прыкладам служыць крымінальная справа кіраўніка  праваабарончага цэнтру “Вясна  Алеся Бяляцкага. Гэта першы выпадак, калі дзеяч няўрадавага сектару  непасрэдна за сваю грамадскую дзейнасць трапляе за краты. Яго можна разглядаць як акт запалохвання іншых праваабарончых  арганізацыяў, якія супрацоўнічаюць  з замежнымі фондамі і атрымліваюць гранты на сваю дзейнасць. Пад пагрозай ліквідацыі за нявыплату падаткаў з грантаў можа апынуцца і БХК.  
 
Захаваліся і практыкі прымянення артыкула 193.1 Крымінальнага  кодэксу да актывістаў незарэгістраваных  рэлігійных аб’яднанняў праз вынясенне пракурорскіх папярэджанняў. 
 
Летась, паводле дадзеных Адзінага дзяржаўнага  рэестру юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, у Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 112 грамадскіх аб’яднанняў, 11 з якіх маюць статус рэспубліканскіх, 2 — міжнародных. Таксама за гэты год у Беларусі зарэгістраваныя 19 фондаў. 
“Міністэрства юстыцыі не дае пераліку зарэгістраваных  і ліквідаваных аб’яднанняў, а  таксама не прыводзіць статыстыку ліквідаваных паводле рашэнняў суду. Але на аснове Рэгістру мы падрыхтавалі гэты пералік зарэгістраваных і ліквідаваных аб’яднанняў на 2011 год. Найбольш актыўна  за гэты перыяд рэгістраваліся спартовыя  грамадскія аб’яднанні — 61 арганізацыя. Таксама з 19 зарэгістраваных фондаў 6 — фонды развіцця спартовага покеру, — адзначыла юрыст Вольга Смалянка.
 
У плане распрацоўкі і прыняцця законаў на 2012 год, адзначаюць аўтары агляду, няма ніводнага слова ні пра дабрачыннасць, ні пра нарматыўна-прававыя акты, якія былі б скіраваныя на рэгуляванне дачыненняў грамадзянскай  супольнасці і дзяржавы. Разам з тым у гэтым плане пазначаецца ўнясенне зменаў у Закон аб грамадскіх аб’яднаннях і ў Закон аб палітычных партыях па пытаннях іх ліквідацыі. Таксама чакаюцца  змены ў Законе аб мясцовых сходах, што можа быць выклікана рэакцыяй уладаў на мінулагоднія Народныя сходы і імкненнем не дапусціць вольнага выкарыстання гэткай формы грамадзянскай актыўнасці. 
 
Юры Чавусаў  выказаў перасцярогу, што змены ў заканадаўства аб ліквідацыі грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партыяў  могуць быць скіраваныя на тое, каб прымусіць палітычныя партыі ўдзельнічаць у выбарчых кампаніях. “Зараз адбываецца дыскусія адносна байкоту ці ўдзелу партыяў у будучых парламенцкіх выбарах. Але, паводле закону, палітычная партыя ёсць арганізацыя, створаная  для таго, каб удзельнічаць у выбарах. Тэарэтычна, няўдзел партыі ў выбарах можна зрабіць як падставу для  яе ліквідацыі, — зазначыў юрыст Асамблеі НДА. 

Каментаваць