Трынаццаты раз на майстар-клас

Маладыя гродзенцы, якія хочуць паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы, могуць падаваць заяўкі на ўдзел у праекце «Школа маладога журналіста–13».



Маладыя гродзенцы, якія хочуць паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы, могуць падаваць заяўкі на ўдзел у праекце «Школа маладога журналіста–13».

ШМЖ — гэта унікальная школа ў Беларусі, дзе выкладаюць журналісты-практыкі. За 12 год яе прайшлі больш за 250 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёння ў газетах «Вечерний Гродно», «Гродзенская праўда», «Перспектива», «Наша Ніва», «Белорусы и Рынок», на тэлеканале ОНТ, а таксама ў замежных СМІ.

Праект складаецца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка будзе прысвечана асновам журналістыкі («Уводзіны ў журналістыку», «Прававыя і этычныя аспекты працы журналіста», «Жанры журналістыкі», «Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт-журналістыкі» і многія іншыя).

Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнэт-газеты і радыё «Твой стыль».

Да ўдзелу ў праекце «ШМЖ–13» запрашаюцца юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў.

Заявы на ўдзел можна запоўніць з 2 да 21 верасня па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага, 48а–11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (+375 29) 784-32-21, 106-85-94.

Каментаваць