Турчаняк патрабуе паведаміць пра рашэнне гарвыканкама

Ці быў парушаны закон аб самакіраванні брэсцкім гарадскім выканаўчым камітэтам, высвятляў суд Ленінскага раёна горада Брэста. Канчатковае рашэнне па гэтай справе будзе агучанае 5 студзеня.

Каардынатар брэсцкага Руху "За свабоду Дзяніс Турчаняк лічыць дзеянні намесніка кіраўніка брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Вячаслава Хафізава незаконнымі. Прадстаўнік улады адмовіў актывісту ў прадастаўленні копіі рашэння гарадскога выканаўчага камітэта адносна будынка па адрасу вуліца 17 верасня, 26.

Дзяніс Турчаняк не згодны з пазіцыяй брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта:

— Калі паспрабаваць падсумаваць выступ прадстаўніка гарвыканкама, то можна зрабіць наступныя высновы: для таго каб зрабіць запыт рашэння, я павінен ім патлумачыць, якім чынам гэтае рашэнне парушыла мае правы. Зразумела, што не ведаючы, якое рашэнне прынятае, я не магу сказаць, якія правы яно парушыла.

Як падкрэсліў Дзяніс Турчаняк, па беларускім заканадаўстве грамадзянін не павінен тлумачыць, навошта яму патрэбныя пэўныя рашэнні гарадскога выканаўчага камітэта.

Будынак па вышэй пададзенаму адрасу знаходзіцца ў спісе гісторыка-культурнай каштоўнасці “Гістарычны цэнтр Брэста.

 Радыё “Рацыя
 
Каментаваць