Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Тыдні Германіі ў Беларусі

Тыдні Германіі, якія сталі добрай традыцыяй і праводзяцца на працягу ўжо больш за 10 гадоў, у гэтым годзе пачнуцца 22 верасня і працягнуцца да 31 кастрычніка 2017 г.
У юбілейны год аднаўлення беларуска-германскіх дыпламатычных адносін Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія запрашае наведаць шматлікія мерапрыемствы ўсіх, хто хоча пазнаёміцца з культурай, мовай і грамадствам Германіі.

Праграма вызначаецца разнастайнасцю: на працягу шасці захапляючых тыдняў, што ўключаюць кінапаказы і тэатральныя пастаноўкі, канцэрты, аўтарскія чытанні, выставы, майстар-класы і лекцыі, а таксама шэраг невялікіх і буйных мерапрыемстваў ва ўсіх абласцях Рэспублікі Беларусь, кожны з Вас знойдзе што-небудзь сабе па гусце!

Тыдні Германіі праводзяцца Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія сумесна з германскімі культурнымі пасярэднікамі і арганізацыямі ў галіне культуры ў Беларусі ў супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі.

Падрабязную і актуальную інфармацыю пра асобныя мерапрыемствы і арганізатараў Вы знойдзеце на сайте www.minsk.diplo.de.

Каментаваць